Кіно11

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»

Памёр брытанскі акцёр Патрык Сцюарт, вядомы па ролях капітана Жана-Люка Пікара ў серыяле «Зорны шлях» і прафесара Чарльза Ксаўе ў франшызе «Людзі Ікс». Яму было 86 гадоў. Пра смерць акцёра паведаміў часопіс The Hollywood Reporter.

Патрык Сцюарт. Фота: Monica Schipper / WireImage

Па словах яго шматгадовай прадстаўніцы Кэлі Буш Новак, Сцюарт памёр у сераду ў сябе дома ў Лос-Анджэлесе. У апошні час ён змагаўся з хваробай Альцгеймера і дэменцыяй з цельцамі Леві. Сваякі акцёра папрасілі замест кветак на яго магілу ахвяраваць грошы на даследаванні хваробы Альцгеймера ва ўніверсітэце Джонса Хопкінса.

Патрык Сцюарт нарадзіўся ў 1940 годзе ў англійскім горадзе Мірфілд. Ён скончыў тэатральную школу Bristol Old Vic, а ў 26 гадоў далучыўся да Каралеўскай шэкспіраўскай кампаніі. Да канца 1980‑х гадоў акцёр ужо меў шматгадовы досвед працы на класічнай тэатральнай сцэне.

Сусветную вядомасць яму прынесла роля капітана Жана-Люка Пікара ў серыяле «Зорны шлях: Наступнае пакаленне». Спачатку стваральнік франшызы Джын Радэнбэры не хацеў бачыць брытанскага акцёра з лысінай у ролі галоўнага героя, але прадзюсар Роберт Джастман настаяў на тым, каб Сцюарт прайшоў праслухоўванне.

Акцёр падпісаў кантракт на шэсць гадоў, хоць сам сумняваўся, што серыял пратрымаецца нават адзін сезон. Аднак праект выходзіў на працягу сямі сезонаў і завяршыўся ў 1994 годзе. Пасля гэтага з’явіліся яшчэ чатыры поўнаметражныя фільмы пра «Зорны шлях» з удзелам Сцюарта.

У 2000 годзе ён сыграў прафесара Чарльза Ксаўе ў фільме «Людзі Ікс». Яго партнёрам стаў Іэн Мак-Келен, які выканаў ролю Магнета. Усяго Сцюарт зняўся ў сямі фільмах гэтай франшызы, у тым ліку ў стужцы «Логан», якая выйшла ў 2017 годзе.

Акцёр казаў, што захапляўся абодвума сваімі вядомымі героямі — Пікарам і Ксаўе — за іх маральныя прынцыпы, дабрыню, чуласць і спагаду.

У 2010 годзе каралева Лізавета II пасвяціла Сцюарта ў рыцары. У 2020 годзе ён зноў вярнуўся да ролі капітана Пікара ў серыяле «Зорны шлях: Пікар».

Каментары1

  • Н
    29.10.2026
    Ізноў НН падабрала нейкае дзіўнае фота.

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць