У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр
У польскай вёсцы Кшэмень-Першы ў Люблінскім ваяводстве адбылася незвычайная сітуацыя. Мясцовыя жыхары выклікалі пажарнікаў і паліцыю, заявіўшы, што ў адным з падвалаў хаваецца «чорны чалавек», паведамляе TVP.

Фота: facebook.com/osp.krzemien.9
На месцы, аднак, высветлілася, што таямнічым няпрошаным госцем быў бабёр. Паводле інфармацыі добраахвотнай пажарнай службы Кшэменя-Першага, жывёла знаходзілася ў гаспадарчым памяшканні.

Фота: facebook.com/osp.krzemien.9
Бабёр не пацярпеў і не супраціўляўся. Яго бяспечна вывелі і вярнулі ў натуральнае асяроддзе пражывання.

Фота: facebook.com/osp.krzemien.9
Чорны бабёр — рэдкая колеравая разнавіднасць еўрапейскага бабра (Castor fiber), поўсць якога звычайна мае карычневы, каштанавы або шаравата-карычневы колер. Такія жывёлы ўсё часцей з’яўляюцца паблізу чалавечых паселішчаў.
Каментары
пайшлі гэта мы значыцца аднойчы ў лес па грыбы.. як раптам..
- стой тут. - кажа муж. - а я пайшоў. на разведку. - і пайшоў скрозь церніі (кустоўе) да бабрынай зубатворнай плаціны і вострава..
вяртаецца..
- пайшлі дамоў. - кажа
- што такое?
- ды праваліўся там, ботам ваду набраў, і джынсы трэснулі па самае не магу.. во глядзі. - свеціць разарваным перадам і задам
- а чаго ты туды папёрся? - кажу
- ну проста цікава было, як яны там жывуць.. а ты прыкінь, бабёнка, сядзіць такая бабрыная сям'я на кухні.. абедае, а тут ім такі бот з "неба" - хірак. цікава, што яны пры гэтым падумалі? можа гэта гасподзь бог?
муж канечне з гумарам у мяне (