Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты
Паэтка Наста Кудасава да Дня расстраляных паэтаў, які беларусы адзначаюць 29 кастрычніка, апублікавала прынагодны верш.

Курапаты. Фота з сацсетак
Мы любілі замкнуцца дома,
каб не чуць выццё Курапатаў.
Мы не верылі ў трыццаць сёмы —
і да нас пагрукаў дваццаты.
Гэта вусціш сапрэлым лісцем
набіваецца ў торбы целаў.
Я хацела б прачнуцца, выйсці,
выплыць, вылецець я б хацела…
Мы не верылі ў трыццаць сёмы,
не глядзелі ў твар Курапатам,
мы, стаіўшыся, спалі дома —
і да нас пагрукаў дваццаты.
Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў
Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах
Лявон Вольскі: «Калі хто думае, што з сённяшнімі спадкаемцамі савецкіх катаў ды забойцаў можна пра нешта дамаўляцца, ён жорстка памыляецца»
Каментары
Давайце так, ёсць свядомая частка грамадства, якая асэнсавала савок і камунізм, ёсць памяркоўная большасць, якая да яго звыкла і далей не бачыць яго працягу ў Беларусі, а ёсць яшчэ частка, якая вядома хацела вяртання.