Грамадства11

Чыноўніку Мінгарвыканкама далі 8 гадоў за 40 тысяч рублёў хабару

Пракуратура Гродна паведаміла пра вынік крымінальнай справы 50‑гадовага мінчука, якога прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

З лютага 2024 года па май 2025 года мужчына, які ўзначальваў адно са структурных падраздзяленняў Мінгарвыканкама, неаднаразова атрымліваў ад прадстаўніка камерцыйнай арганізацыі хабар. Гаворка ішла пра грошы, будаўнічыя матэрыялы, а таксама бясплатныя аздобныя работы ў ягоным доме.

Узамен чыноўнік павінен быў арганізоўваць і забяспечваць закупкі абсталявання для ўстаноў аховы здароўя менавіта ў гэтай камерцыйнай структуры, а таксама спрыяць выдзяленню на гэтыя закупкі бюджэтных сродкаў.

За год ён атрымаў такім чынам больш за 40 тысяч рублёў.

Суд, улічыўшы доказы, прадстаўленыя дзяржаўным абвінаваўцам, вынес абвінаваўчы прысуд. Мужчыну прызначылі восем гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Акрамя таго, ён павінен выплаціць штраф у памеры 600 базавых велічыняў — 27 тысяч рублёў. На пяць гадоў яму забаронена займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, а таксама здзяйсненнем юрыдычна значных дзеянняў. Суд таксама пазбавіў яго звання «маёр медыцынскай службы запасу».

Каментары1

  • Годик отсидит
    08.10.2026
    и пойдет в председатели какого-нибудь убыточного колхоза, а потом, глядишь, и замминистра стать сможет.

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска14

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі18

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

Канье Уэст зарабіў на адмененых у Расіі канцэртах 20 мільёнаў даляраў2

Украіна ўпершыню ўдарыла па дата-цэнтры «Яндэкса». «Яндэкс.Дыск» працуе са збоямі12

У Драздах купілі катэдж за 1,1 мільёна даляраў1

Хто той грамадзянін Чэхіі, які прыехаў у Беларусь да хворай маці і быў арыштаваны за данаты на падтрымку Украіны6

«Гэта Пуцін!» У Расіі жанчына пабачыла ў кавярні эльфа Добі, прыняла яго за Пуціна і запатрабавала прыбраць «абразу»18

Венгрыя здымае вета на перамовы Украіны з ЕС

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць