Грамадства44

«Марыя» падыходзіць да Камароўкі, «Алеся» — да гасцініцы «Беларусь». Стала вядома, на якім этапе будаўніцтва трох новых станцый мінскага метро

У Мінску працягваецца будаўніцтва трох новых станцый Зялёналужскай лініі метро — «Парк Дружбы народаў», «Камароўская» і «Пярэспа». Па стане на 7 кастрычніка найбольшай гатоўнасці дасягнула станцыя «Парк Дружбы народаў», крыху адстае «Камароўская», а «Пярэспа» пакуль знаходзіцца на ранняй стадыі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» па выніках нарады пад кіраўніцтвам старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Тунэлі паміж новымі станцыямі пракладаюць два механізаваныя тунэлепраходчыя комплексы — «Алеся» і «Марыя». «Алеся» пачала працу першай і ўжо амаль дайшла да раёна гасцініцы «Беларусь». Цяпер комплекс знаходзіцца пад скрыжаваннем праспекта Машэрава і вуліцы Старажоўскай, дзе праходзяць трамвайныя пуці.

«Марыя» працуе ў напрамку «Камароўскай» пад вуліцай Максіма Багдановіча. Да будучай станцыі засталося каля 150 метраў. Чакаецца, што прыкладна праз месяц комплекс дойдзе да месца, дзе будзе размешчаны станцыйны комплекс «Камароўскай» — пад скрыжаваннем вуліц Максіма Багдановіча і Веры Харужай.

Для новай лініі ўжо атрымалі рэйкі. Іх пачалі зварваць у доўгія рэйкавыя плеці, пасля чаго плануецца пачаць укладаць іх у тунэлях у напрамку ад «Парку Дружбы народаў» да «Камароўскай».

За станцыяй «Парк Дружбы народаў» будуюць абаротныя тупікі для развароту цягнікоў. Яны ўжо гатовыя больш чым на 80%, а завяршыць іх плануюць у 2026 годзе. На асобных участках ужо пачалі засыпаць грунтам прастору над збудаваннямі.

На самой станцыі «Парк Дружбы народаў» цяпер будуюць першы вестыбюль з двума ўваходамі. Адзін з іх будзе размешчаны каля рэстарана хуткага харчавання, другі — праз дарогу. Унутры станцыі таксама ўжо пачалося ўзвядзенне маналітных канструкцый.

У лістападзе 2026 года ў раёне парку Дружбы народаў плануюць змяніць арганізацыю руху на коле для ўсяго транспарту. Канчаткова вярнуць аўтамабільны рух да звычайнай схемы плануюць пасля прыняцця рашэнняў па чацвёртай, кальцавой лініі метро.

На «Пярэспе» цяпер праводзяць работы па паніжэнні ўзроўню грунтавых вод. Так званая «сцяна ў грунце», якая павінна агароджваць катлаван станцыі, выканана прыкладна на 50%. Паўнавартасна перайсці да будаўніцтва станцыі пакуль нельга, паколькі працягваецца пракладка тунэляў. Актыўную фазу будаўніцтва «Пярэспы» плануюць пачаць у сакавіку 2027 года.

На «Камароўскай» спецыяльны комплекс заканчвае ўзвядзенне агароджвальных канструкцый катлавана. Прыкладна праз два месяцы ён павінен завяршыць гэту працу і перамясціцца на «Пярэспу». Да канца 2026 года плануецца пачаць распрацоўку катлавана для «Камароўскай».

Вясной 2027 года будаўнікі разлічваюць часткова аднавіць дарожнае пакрыццё на ўчастках, дзе цяпер вядуцца работы. Першым плануюць адкрыць для звычайнага руху адрэзак вуліцы Максіма Багдановіча паміж вуліцамі Някрасава і Сурганава.

Паралельна рыхтуюцца і да будаўніцтва чацвёртай, кальцавой лініі метро. Чакаецца, што ў другой палове 2027 года комплекс «Алеся» пачне пракладаць тунэль пад вуліцай Арлоўскай у бок Вяснянкі, а крыху пазней за ім другім тунэлем пойдзе «Марыя». Даўжыня ўчастка Зялёналужскай лініі з трыма новымі станцыямі складзе каля 6 кіламетраў.

Каментары4

  • American
    08.10.2026
    Крута!
  • Метровый
    08.10.2026
    Будаўніцтва кальцавой лініі будзе вялічэзнай памылкай
  • VVV
    08.10.2026
    Камунякі заўсёды хочуць зрабіць з Менска копію масквы.
    але для 2мільённага Менску не патрэбная кальцавая метро.
    Неяк добра выжывалі і без яе

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы2

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

У Тайландзе хочуць збіраць грошы за права вылету з краіны1

Катэдж у закрытым пасёлку каля Мінскага мора купілі за 4,45 мільёна даляраў4

Шляхецкую сядзібу сярэдзіны XIX стагоддзя з Валожынскага раёна прадалі на аўкцыёне2

У Наваполацку спрабуюць уратаваць старую мазаіку5

Стала вядомая новая пасада адстаўленага начальніка Маскоўскага РУУСа Мінска5

Завяршыла кар’еру і працавала ў «Жабцы». Гісторыя беларускай лучніцы, якая ўзяла ўсе залатыя медалі на чэмпіянаце Польшчы2

Прадавец кітайскіх электрамабіляў, які будаваў маштабныя планы, абвясціў аб банкруцтве

Каля «Інстытута культуры» знайшлі цела 26‑гадовага мінчука. Забойцу вызначылі праз 16 гадоў4

Імя «героя СВА», што пракруціў у фарш 8‑месячную дачку, занеслі на вайсковы мемарыял8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы2

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць