У краіну прыбываюць вайскоўцы з Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.

Удзельнікі вучэнняў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), якія пройдуць у Беларусі 12—16 кастрычніка, пачалі прыбываць у краіну, паведаміла Мінабароны.
У краіну прыбываюць вайскоўцы з Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.
У Міністэрстве абароны дадалі, што вайскоўцы возьмуць удзел у камандна-штабным вучэнні з міратворчымі сіламі АДКБ «Непарушнае братэрства —2026» і спецыяльным вучэнні з сумесным фарміраваннем радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны і медыцынскага забеспячэння АДКБ «Бар'ер — 2026».
Абодва вучэнні пройдуць з 12 па 16 кастрычніка.
«Вучэнні маюць планавы характар і не накіраваныя супраць трэціх краін»,— падкрэслілі ў абаронным ведамстве.
Каментары