ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ
ЗША паведамілі шэрагу краін Персідскага заліва пра магчымую кароткую і інтэнсіўную ваенную кампанію супраць Ірана пасля выбараў у Кангрэс 3 лістапада. Пра гэта піша The Wall Street Journal са спасылкай на інфармаваныя крыніцы. Канчатковага рашэння Дональд Трамп пакуль не прыняў.

Паводле суразмоўцаў выдання, папярэджанні перадалі праз дыпламатычныя і вайсковыя каналы. Трамп схіляецца да маштабнай аперацыі супраць іранскай інфраструктуры і ядзерных аб’ектаў.
Пра падрыхтоўку да магчымых удараў, як адзначае WSJ, сведчаць перакідванне батарэі супрацьпаветранай абароны Patriot з Тэхаса ў Ізраіль і вывад амерыканскіх вайскоўцаў з баз, якія могуць трапіць пад іранскі абстрэл. Таксама да патэнцыйных удараў рыхтуюць бамбардзіроўшчыкі і знішчальнікі.
Белы дом адмовіўся каментаваць «сакрэтныя вайсковыя планы, якія могуць існаваць, а могуць і не існаваць». Пры гэтым там заявілі, што Трамп «разглядае ўсе варыянты, каб гарантаваць, што Іран ніколі не зможа валодаць ядзернай зброяй».
Каментары
Трамп знішчае і ЗША так сама: база ў Бахрэйне байбай, зараз флот за 2000 міляў хавае, праліў зараз як Суэцкі - нацыяналізаваны іранам і гд.
Лепей пазбавіцца ад ілюзій, трактаваць усё зло як зло і рыхтавацца да вайны.
Іслам адсядзеўся 100 год, апасля як Еўропа знішчылся ісламскую эканоміку буквальна пад пагрозай гарматаў адмяніўшы гандаль рабамі, а зараз зноў лезе на Еўропу як саранча. Як лез 1200 гадоў да гэтага.
А цешыцца ілюзіямі, што там Дубай і Катар чымсьці лепей за Хамас ці ІДІЛ - гэта вельмі небяспечна для нашай цывілізацыі.
Свет не пачаўся ў 1945 годзе, ці 1991, ці 1918. Трэба перспектыву бачыць.