Грамадства

У Польшчы будуць судзіць банду, якая рабавала грузавікі. З 13‑ці падсудных пяцёра беларусы

У Польшчы завяршылі расследаванне справы аб серыі разбойных нападаў, у тым ліку на грузавікі, якія перавозілі цыгарэты. Перад судом стануць 13 чалавек, сярод якіх пяцёра грамадзян Беларусі. Ім ставяць у віну агулам 22 злачынствы, учыненыя ў 2024—2025 гадах. Сем абвінавачаных знаходзяцца пад арыштам, піша «Радыё Свабода».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Як паведамілі Нацыянальная пракуратура Польшчы і Цэнтральнае следчае бюро паліцыі, злачынцы падчас нападаў апраналі форму з эмблемамі паліцыі. Гэта дазваляла ім заспець ахвяр знянацку: кіроўцы не адразу разумелі, што маюць справу з рабаўнікамі. Пасля гэтага нападнікі збівалі людзей і пазбаўлялі іх свабоды. Каб ускладніць выяўленне аўтамабіляў, якімі карысталіся бандыты, непасрэдна перад нападамі яны ставілі на іх падробленыя нумарныя знакі.

Злачынную групу цікавілі не толькі цыгарэты, але і іншыя нелегальныя тавары. Нападнікі разлічвалі на тое, што пацярпелыя не будуць звяртацца ў паліцыю, бо самі перавозілі незаконны груз і ў выпадку звароту маглі б таксама трапіць пад суд.

Пералом у расследаванні наступіў у маі 2025 года, калі пасля шэрагу нераскрытых нападаў паліцыя затрымала сем чалавек — двух грамадзян Польшчы і пяцярых беларусаў. Затрыманні адбыліся пераважна ў Варшаве і вёсцы Вялішаў Мазавецкага ваяводства. Падчас ператрусаў у падазраваных знайшлі значны арсенал зброі: каротка– і даўгаствольную агнястрэльную зброю, больш за 1200 патронаў розных калібраў, светлашумавыя і дымавыя гранаты, 2,4 кілаграма выбуховых рэчываў і розныя прылады.

Далейшае расследаванне, ператрусы і допыты дапамаглі выйсці на іншых удзельнікаў банды. У Іспаніі затрымалі яшчэ двух грамадзян Польшчы, у тым ліку меркаванага кіраўніка групоўкі. На падставе еўрапейскіх ордараў на арышт іх даставілі ў Польшчу.

Паводле інфармацыі газеты Rzeczpospolita, затрыманыя беларусы жылі ў Польшчы. У аднаго з іх у межах крымінальнай справы забралі пашпарт. Афіцыйна ён не працуе, яшчэ адзін затрыманы заняты ў гандлі.

Гэта не першая вядомая гісторыя нападаў на грузавікі з удзелам беларусаў. У кастрычніку 2019 года ў Германіі паліцыя затрымала пяцярых грамадзян Беларусі, усе яны былі з Оршы. Іх групоўка на працягу некалькіх гадоў здзейсніла больш за 60 нападаў на фуры, пераважна ў раёне Гановера. Банда, якой, паводле паведамленняў СМІ, кіраваў аршанскі крымінальны аўтарытэт, жыла ў Оршы, але рэгулярна выязджала за мяжу для здзяйснення злачынстваў.

У супрацоўніцтве з Еўрапалам следчыя высветлілі, што групоўка дзейнічала не толькі ў Германіі, але і ў Францыі. У яе распараджэнні былі некалькі грузавікоў і легкавых аўтамабіляў, якія дазвалялі перагружаць скрадзеныя тавары і ўцякаць ад паліцыі. Для сувязі і начных аперацый злачынцы выкарыстоўвалі рацыі і цеплавізары.

Як паведамляў тэлеканал АНТ, банду выкрылі выпадкова — падчас расследавання іншага злачынства. Меркаваны кіраўнік групоўкі, вядомы ў Оршы і Беларусі яшчэ з 1990‑х гадоў, нібыта параніў падчас сваркі былога ўдзельніка банды. Паліцыя пачала разбірацца ў абставінах і ў выніку знайшла грузавік злачынцаў, у якім знаходзіліся скрадзеныя тэлевізары. Пра прысуды ўдзельнікам той групоўкі СМІ не паведамлялі.

У 2024 годзе МУС Беларусі паведаміла пра затрыманне ўдзельнікаў яшчэ адной банды, якая нападала на грузавікі, але ўжо на тэрыторыі Беларусі. Яе ўдзельнікамі таксама былі жыхары Оршы ва ўзросце ад 34 да 51 года. Нарабаваныя тавары яны збывалі пераважна ў суседняй Расіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы1

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая33

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў6

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы1

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць