Усяго патроху11

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах

Нямецкія навукоўцы распрацавалі просты спосаб вызначэння індывідуальнага біярытму і з яго дапамогай выявілі некалькі цікавых заканамернасцяў.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Адны людзі лёгка прачынаюцца раніцай і найбольш актыўныя ў першай палове дня. Іншыя з цяжкасцю ўстаюць з ложка, затое ўвечары адчуваюць прыліў сіл. Гэтыя адрозненні звязаныя з унутраным біялагічным гадзіннікам, які рэгулюе сон, выпрацоўку гармонаў, абмен рэчываў і нават працу імуннай сістэмы.

Індывідуальныя асаблівасці гэтага гадзінніка навукоўцы называюць хранатыпам. Ведаць яго важна не толькі для выбару аптымальнага рэжыму дня. Ад біярытмаў можа залежаць і эфектыўнасць некаторых лекаў і метадаў лячэння.

Аднак дакладна вызначыць хранатып дагэтуль было няпроста. Звычайны метад патрабуе на працягу некалькіх гадзін ва ўмовах прыглушанага асвятлення браць пробы сліны і вымяраць у іх узровень мелатаніну, гармону, які рэгулюе цыкл сну і няспання. Гэта можна зрабіць толькі ў лабараторыі.

Цяпер, як піша Scinexx, даследчыкі з берлінскай універсітэцкай клінікі «Шарытэ» прапанавалі значна прасцейшы спосаб. Для вызначэння хранатыпу дастаткова некалькіх валасоў з каранямі.

У клетках валасяных цыбулін навукоўцы даследуюць актыўнасць 17 генаў, звязаных з працай біялагічнага гадзінніка чалавека. Спецыяльна навучаная мадэль штучнага інтэлекту па актыўнасці гэтых генаў вызначае, які час сутак цяпер паказвае ўнутраны гадзіннік чалавека. Для гэтага хапае адной пробы.

Першапачатковыя выпрабаванні паказалі, што вынікі новага тэста супастаўныя з вынікамі традыцыйнага даследавання мелатаніну. Пасля гэтага навукоўцы прааналізавалі яшчэ каля 4000 узораў валасоў, якія добраахвотнікі ім адправілі пасля анлайн-звароту.

Што валасы яшчэ дазволілі высветліць

Атрыманыя даныя дазволілі не толькі праверыць метад на вялікай колькасці людзей, але і выявіць цікавыя асаблівасці чалавечых біярытмаў.

Так, людзі ва ўзросце каля 25 гадоў у сярэднім адчуваюць стомленасць увечары прыкладна на гадзіну пазней, чым людзі старэйшыя за 50 гадоў. Гэта пацвярджае, што з узростам унутраны гадзіннік звычайна зрушваецца ў бок больш ранняга засынання.

Выявіліся і адрозненні паміж мужчынамі і жанчынамі. У жанчын біялагічны гадзіннік у сярэднім крыху апярэджвае мужчынскі, але розніца аказалася зусім невялікай, усяго каля шасці хвілін.

Больш нечаканым для даследчыкаў стаў уплыў ладу жыцця. Аказалася, што ў людзей, якія працуюць, унутраны гадзіннік у сярэднім апярэджвае гадзіннік тых, хто не працуе, прыкладна на паўгадзіны.

Такім чынам, даследаванне пацвердзіла, што на біялагічны гадзіннік чалавека ўплывае не толькі спадчыннасць, але і ўзрост, пол і лад жыцця.

Цяпер навукоўцы працуюць над тым, каб новы тэст можна было выкарыстоўваць у звычайных медыцынскіх лабараторыях. У будучыні ён можа дапамагчы ў дыягностыцы парушэнняў сну, а таксама ў падборы лячэння з улікам індывідуальнага біярытму пацыента.

Каментары1

  • я?
    04.11.2026
    глыбакаводная рыба. на глыбіні некалькіх кіламетраў, дзе пануе вечная цемра і каласальны ціск, класічны сон - гэта недазваляльная раскоша і небяспека. рыбы там знаходзяцца ў стане сталага дзяжурства ў чаканні рэдкай здабычы.

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць