У Крамлі заявілі, што нічога не ведаюць пра падрабязнасці анансаванай Трампам дамоўленасці па Украіне
Пяскоў таксама заявіў, што Расія не атрымлівала ад еўрапейцаў ніякіх прапаноў аб абмеркаванні агульнай архітэктуры бяспекі.

У Крамлі заявілі, што нічога не ведаюць пра падрабязнасці анансаванай Трампам дамоўленасці па Украіне. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша Бі-бі-сі.
Паводле яго слоў, спецпрадстаўнік Уладзіміра Пуціна Кірыл Дзмітрыеў пакуль не вярнуўся з ЗША і яшчэ не дакладваў пра вынікі сустрэчы з Трампам.
Раней Трамп заявіў, што сустрэўся з Дзмітрыевым, які прыбыў у ЗША для ўдзелу ў прыёме першай лэдзі Меланіі Трамп. Прэзідэнт ЗША таксама анансаваў «вялікую і цудоўную дамоўленасць», якая, магчыма, «будзе тычыцца ўсёй Еўропы» і ад якой «усе будуць у захапленні».
Іншых падрабязнасцяў пра меркаванае мірнае пагадненне ён не прывёў.
Каментуючы гэта, Пяскоў заявіў, што Расія не атрымлівала ад еўрапейцаў ніякіх прапаноў аб абмеркаванні агульнай архітэктуры бяспекі.
«Паколькі так ці інакш гаворка будзе ісці пра будучую сістэму бяспекі ў Еўропе, калі будуць абмяркоўвацца пытанні ўзаемнага забеспячэння бяспекі Расіі і Украіны, то, вядома, без еўрапейцаў на пэўным этапе гэта будзе немагчыма. Таму спатрэбіцца размова з еўрапейцамі. Але, як мы з вамі бачым, яны нават пакуль не могуць вызначыцца, хто можа размаўляць ад іх імя. Таму з таго боку мы назіраем такую зацягнутую нерашучасць», — заявіў прадстаўнік Крамля.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары