У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў
У Наваполацку за бюджэтныя грошы плануюць паставіць яшчэ адзін флагшток. Яго вышыня складзе 68 метраў — прыкладна як у 19‑павярховага дома, піша «Віцебская вясна».

Здымак ілюстрацыйны
Праект прадугледжвае не толькі ўсталяванне канструкцыі для дзяржаўнага сцяга, але і ўпарадкаванне спецыяльнай пляцоўкі плошчай 0,2056 гектара. На ёй таксама размесцяць пастамент з дзяржаўным гербам Беларусі. У каштарыс уключаныя гранітныя пліты, свяцільнікі і іншыя элементы добраўпарадкавання.
Папярэдні кошт усяго праекта складае 3 219 123 рублі 90 капеек.
Наваполацкі флагшток плануюць паставіць каля дома № 45 на вуліцы Маладзёжнай. Ён мае стаць другім па вышыні ў Віцебскай вобласці, крыху вышэйшы толькі віцебскі, які ўзвышаецца на 69,3 метра.
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары