Грамадства

13 снежня Беларуская чыгунка пераходзіць на новы графік цягнікоў

Традыцыйна ў другую нядзелю снежня Беларуская чыгунка пераходзіць на новы графік руху цягнікоў. Новы графік будзе дзейнічаць на працягу года, паведамляе БЧ.

Фота: LookByMedia

Усяго ў графіку руху па сетцы Беларускай чыгункі прадугледжана курсіраванне 380 пар пасажырскіх цягнікоў. З іх у міжнародным злучэнні (то-бок на Расію) прадугледжана 29 пар, на міжрэгіянальных лініях бізнес-класа і эканомкласа адпаведна 22 і 32 пары, на рэгіянальных лініях бізнес-класа і эканомкласа адпаведна 17 і 250 пар. У злучэнні з гарадамі-спадарожнікамі Мінска прадугледжана 30 пар цягнікоў.

Для паездак у Санкт-Пецярбург у летні перыяд дадаткова прадугледжана штодзённае курсіраванне цягніка № 50/49 Мінск — Санкт-Пецярбург — Мінск.

У злучэнні паміж Мінскам і Масквой у асобныя дні тыдня ў саставах цягнікоў № 30/29 і № 148/147 Масква — Калінінград — Масква будзе прадугледжана дадатковая група вагонаў Масква — Мінск — Масква. 

Захаваецца цягнік № 302/301 Мінск — Адлер — Мінск. Зменіцца маршрут яго руху на ўчастку ад Мінска да Бранска. Раней цягнік ішоў праз Гомель і Навазыбкаў. У новым графіку з Мінска ён будзе накіроўвацца праз Оршу і Смаленск да Бранска, а далей да Адлера праедзе ранейшым маршрутам.

Для жыхароў Гомеля захаваецца магчымасць дабрацца да Адлера і назад без перасадкі. Для гэтага прадугледжаны бесперасадачныя вагоны Гомель — Адлер — Гомель. Перачэпка вагонаў будзе ажыццяўляцца на станцыі Орша-Цэнтральная. Пераходзіць з аднаго цягніка ў другі пасажырам не спатрэбіцца.

Новы штодзённы дзённы цягнік № 613/614 Гомель — Магілёў — Віцебск злучыць тры абласныя цэнтры ўсходняй Беларусі. Ён будзе сфарміраваны з пасажырскіх вагонаў лакаматыўнай цягі.

Да Гомеля працягваецца маршрут цягніка, які раней курсіраваў паміж Полацкам і Магілёвам. Цяпер пасажыры змогуць штодня праехаць гэтым цягніком з Полацка праз Віцебск і Магілёў да Гомеля і ў зваротным напрамку.

На напрамку Гомель — Мінск павялічыцца частата курсіравання цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 710/747 Мінск — Гомель — Мінск. У графіку яны курсіруюць па пятніцах, суботах і нядзелях. З улікам чаканага попыту цягнікі будуць курсіраваць штодня.

Пашырыцца рэгіянальнае злучэнне і паміж гарадамі заходняй часткі рэспублікі. Дадаткова арганізуецца курсіраванне цягнікоў рэгіянальных ліній бізнэс-класа Ліда — Баранавічы — Ліда і Баранавічы — Пінск — Баранавічы.

На напрамках Віцебск — Лынтупы, Віцебск — Друя і Мінск — Друя зменіцца арганізацыя пасажырскіх перавозак. Замест ранейшага начнога паведамлення цягнікамі міжрэгіянальных ліній прадугледжваецца арганізацыя руху цягнікоў рэгіянальных ліній бізнэс-класа ў дзённы час з выкарыстаннем маторвагоннага рухомага складу, у тым ліку з магчымасцю паездкі пасажыраў з перасадкай.

Адным з новаўвядзенняў графіка руху стане арганізацыя скразнога руху цягнікоў гарадскіх ліній праз станцыю Мінск-Пасажырскі, які аб'яднае два напрамкі Рудзенск — Мінск і Мінск — Беларусь. Штодня паміж станцыямі Рудзенск і Беларусь (горад Заслаўе) будуць курсіраваць шэсць пар цягнікоў. Гэта дазволіць пасажырам здзяйсняць паездкі паміж станцыямі і прыпыначнымі пунктамі названых напрамкаў без неабходнасці перасадкі на станцыі Мінск-Пасажырскі, паведамляе Белчыгунка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе5

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Усе навіны →
Усе навіны

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну39

У ААЭ знайшлі парэшткі раней невядомага навуцы драпежніка

У Мінску хуткая дапамога сутыкнулася з каршэрынгавым аўтамабілем

«Хто як працуе, той так і есць». Зміцер Дашкевіч паказаў сваю ссабойку ад каханай9

«Каб беларусы ўнутры краіны і за мяжой чыталі адны навіны». Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» са 120‑годдзем7

Беларус адшукаў новую планету з дапамогай ШІ — знаходка ўжо зацікавіла НАСА2

У Швецыі распрацавалі дрон-перахопнік для знішчэння хуткасных расійскіх беспілотнікаў

Расійскія ўлады пачалі рыхтавацца да транспартнай блакады Калінінградскай вобласці6

Зяленскі: Замест гарантый Кіеву паводле артыкула 5 статута НАТА, ці не прасцей прыняць Украіну ў альянс?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе5

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць