Восем вайскоўцаў загінулі ў выніку крушэння верталёта ў аддаленым раёне Перу, дзе вырошчваюць коку
Аварыя адбылася непадалёк ад населенага пункта Санабамба падчас аперацыі па эвакуацыі армейскага патруля, паведамляе Бі-бі-сі.
Гэты раён, які часта называюць «какаінавай далінай», — найбуйнейшая ў краіне зона вырошчвання кокі. Тут дзейнічаюць злачынныя групоўкі, а таксама рэшткі паўстанцкай мааісцкай арганізацыі «Сэндэра Луміноса» («Светлы шлях»).
Міністэрства абароны Перу паведаміла, што выжыў толькі адзін пілот. Прычыны крушэння пакуль не ўстаноўленыя.
Верталёт перастаў выходзіць на сувязь у чацвер увечары — неўзабаве пасля таго, як на борт узялі траіх вайскоўцаў. Падрабязнасці, чаму групе спатрэбілася эвакуацыя, не раскрываюцца.
У лютым на поўдні Перу разбіўся верталёт Мі-17, у выніку чаго загінулі 15 чалавек.
Паводле звестак ААН, Перу разам з Калумбіяй з'яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце вытворцаў лісця кокі і какаіну.
Каментары