З Масквы. Блог Алеся Чайчыца1313

Пра неабходнасьць ідэалізму

Росквіт карупцыі і клептакратычнага аўтарытарызму на постсавецкай прасторы – гэта гратэскнае выражэнне агульнага грубага матэрыялізму і антыідэалізму, калі ў пагоне за грашыма кіраўнікі дзяржавы перастаюць зважаць на такія «ідэалістычныя цацкі для наіўных», як правы чалавека ці выкананне Канстытуцыі

Напісаў для «Новай Эўропы» пра недахоп ідэалізма ў постсавецкіх грамадзтвах, уключна зь беларускім. За дзесяцігодзьдзі савецкай акупацыі зь людзей вытравілі здольнасьць да нематэрыяльнай матывацыі, да дзеяньняў, выкліканых нейкімі ідэйнымі памкненьнямі.

Грамадзкі актывіст на постсавецкай прасторы ўспрымаецца постсавецкім абываталем у лепшым выпадку як дзівак («што, заняцца больш няма чым?» «што, больш за ўсіх трэба?»), а ў горшым выпадку як «недобранадзейны элемэнт».

Найбольшы беларускі ідэаліст з нашых сучасьнікаў — гэта, на мой погляд, Зянон Пазьняк.

*** «

На постсавецкай прасторы людзям складана ўсведаміць, што ЗША распачалі вайну ў Іраку сярод іншага і таму, што важным складнікам іх знешняе палітыкі ёсць распаўсюд дэмакратыі і абарона правоў чалавека.
Сюды ж адносіцца і неразуменне таго, што якія-небудзь каляровыя рэвалюцыі маглі быць падтрыманыя Захадам не толькі з мэтаю пашырэння сваёй сферы ўплыву і прывядзення да ўлады лаяльных палітыкаў, але таксама і з мэтай сапраўды падтрымаць дэмакратычныя свабоды.

Між тым вядомыя прыклад Канады, якая без будзь-якой выгоды для сябе ініцыявала ў сярэдзіне 1990-х гг. забарону проціпяхотных мінаў, і шчырая ініцыятыва сярэдніх краінаў кшталту Даніі ў барацьбе са зменамі клімату.

Абарона правоў чалавека, некарыслівая дапамога развіваным краінам — усё гэта рэальныя рэчы на рэальным парадку дня міжнароднай палітыкі.
На жаль, гэтыя рэчы, здаецца, пакуль займаюць мала месца сярод прыярытэтаў знешняй палітыкі краінаў СНД. Бачыцца, што каштоўнасны, этычны аспект у знешняй палітыцы абмяжоўваецца хіба традыцыйным накіраваннем расійскіх выратавальнікаў у рэгіёны стыхійных бедстваў — рэччу важнай, але недастатковай.

Але датычыць гэта не толькі традыцыйных кірункаў этычнасці, але каштоўнасных арыенціраў у знешняй палітыцы як такіх. Дэклараваныя каштоўнасці «славянскага братэрства» (адкінем пытанне, наколькі славянафільскую/русафільскую рыторыку можна ўвогуле аддзяліць ад геапалітыкі) ці праваслаўнай духоўнасці часта выяўляюцца прыкрыццём для матэрыялістычных інтарэсаў, што дэманструе палітычная актыўнасць РПЦ ці гісторыя так званай Саюзнай дзяржавы Расіі ды Беларусі. Больш за тое, гэта датычыць палітыкі не толькі знешняй, але ў першую чаргу — унутранай.

Росквіт карупцыі і клептакратычнага аўтарытарызму на постсавецкай прасторы (у супрацьлегласць аўтарытарызму ідэйнаму, франкісцкага ці манархічнага кшталту) — гэта, зрэшты, таксама гратэскнае выражэнне агульнага грубага матэрыялізму і антыідэалізму, калі ў пагоне за грашыма кіраўнікі дзяржавы перастаюць зважаць на такія «ідэалістычныя цацкі для наіўных», як правы чалавека ці выкананне Канстытуцыі.»

Цалкам

Каментары13

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША6

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

У Полацкім раёне міліцыянеры спынялі п'янага трактарыста стрэламі па колах

Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць12

У Мінску гатовыя плаціць 2000 рублёў у месяц за паяданне піцы1

Прэм'ер Канады — Трампу: Канада не прадаецца1

Што вядома пра былога каліноўца Васіля Грачыху, які трапіў у рукі беларускага КДБ?4

Сёння ў Ватыкане пачынаецца канклаў кардыналаў. Будзе абраны новы Папа

Культура «бум-бум» захоплівае Захад. Замест сціпласці — вульгарнасць і паказное багацце6

Індыя нанесла ўдар абмежаванага маштабу па некалькіх цэлях у Пакістане6

Polityka пра зніклыя грошы КР: Агулам былі знятыя 118 тысяч еўра11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША6

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць