Законы рынка бяруць сваё.
Вядома, можна не згаджацца з тым, што на небе ёсць Бог і што кожнаму калісьці давядзецца адказваць за свае грахі перад Найвышэйшай справядлівасцю.
Гэтаксама можна не згаджацца і з тым, што існуюць аб’ектыўныя законы прыроды, законы эканомікі і законы рынка. Праўда наступствы гэтай нязгоды з куды большай верагоднасцю давядзецца адчуць яшчэ пры жыцці. І аднойчы насуперак любому сацыяльнаму папулізму палітыканаў і саўковых левых «эканамістаў»-канспіролагаў, ня важна, ці ідзе ён проста ад глупства ці ад глупства і таксама ад злой волі, — законы эканомікі сваё возьмуць.
Лукашэнкаўская Беларусь - як папулісцкая Амерыка з рамана Айн Рэнд «Атлант расправіў плечы» (сухаватая, але цудоўная, між іншым, кніга для тых, хто цікавіцца эканомікаю). Да самага канца магло здавацца, што пранясе — «ну праносіла ж у іншыя разы» — але гэтым разам наш Калабок такі не пазбегне смерці ў лісінай пашчы.
Не можа краіна жыць без рынкавых рэформаў, не можа дзяржава быць эфектыўным уласнікам і працадаўцам. Цудаў не бывае,
Волга ўпадае ў Каспійскае мора, а нармальная эканоміка грунтуецца на прыватным прадпрымальніцтве і прыватнай уласнасці.
Ласкава просім у рэальны свет, Аляксандру Рыгоравічу.
Апазіцыйныя аналітыкі гадоў пятнаццаць папярэджвалі, што архаічная
Адзін амерыканскі эканаміст жартаваў, што
паводле некаторых падлікаў для савецкай эканомікі, з яе гэтаксама нізкаякаснай і стратнай мірнай прадукцыяй, было б лепей, калі б працавала толькі нафтавая труба, і каб усё астатняе насельніцтва не працавала і атрымлівала з гэтага пенсію.Так ці іначай, Беларусь, з махлярскім перахросным субсідыяваннем прадпрыемстваў, апошнія гады прыкладна так і жыла.
Некампетэнтнасць і, мякка кажучы, недобрасумленнасць кіраўніцтва давяла краіну да таго, да чаго не магла не прывесці. Дарэчы, ці заўважылі вы, што Беларусь — адзіная краіна, якая фігуруе ў рэйтынгу рэкардсменаў па аднамомантнай дэвальвацыі двойчы?
Большасць беларусаў знала і без гэтага, што перад прэзідэнцкімі выбарамі 2010 г. Беларусь мела ўзровень жыцця ніжэйшы, чым амаль ва ўсіх суседзяў. Цяпер узровень будзе ніжэйшы, чым ва ўсіх.
Надыходзіць час брацца за розум і адбудоўваць краіну — адбудоўваць яе з нуля.
Надыходзіць час беларускай дзяржаве запаважаць прыватную ўласнасць і працу людзей: разняволіць прыватную дзелавую ініцыятыву грамадзян, перадусім здымаючы з іх шыі бюракратыю і празмерны падатковы прэс.
Надыходзіць час для сапраўднай прыватызацыі. Як заўжды ў такіх крызісных сітуацыях, прадаваць актывы давядзецца не
Рэжыму надыходзіць час сапраўды мірыцца з Захадам — і хаця б для гэтага знайсці нагоду выпусціць палітвязняў і пайсці на перамовы з апазіцыяй па пераўладкаванні краіны.
У тым, што рэжым не ўсведамляе неабходнасць усяго вышэй пералічанага, сумнявацца не даводзіцца. Беларуская гісторыя апошніх пятнаццаці згубленых гадоў навучына быць песімістам. Рыхтуймася да найгоршага сцэнара: дэфіцыт, беспрацоўе, гуманітарная дапамога, «Лебядзінае возера».
Адно добра: згубленыя Беларуссю гады, відаць, усё ж набліжаюцца да свайго заканчэння.
Каментары