Афіша11

Выстава пра ротмістра Пілецкага адкрываецца сёння ў Мінску

29 чэрвеня, а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё дакументальнай выставы і прэзентацыя кнігі Яцка Паўловіча «Ротмістр Вітольд Пілецкі. 1901 — 1948». Імпрэза арганізаваная Польскім Інстытутам у Мінску.

Вітольд Пілецкі належаў да шляхецкага роду герба Ляліва, малой радзімай якога была Навагрудчына. За ўдзел дзеда Вітольда Пілецкага ў паўстанні 1863 г. царскія ўлады канфіскавалі амаль усе землі, якія належалі сям’і. Пілецкія былі вымушаныя з’ехаць углыб Расіі, у Карэлію. Але далейшы лёс Пілецкага быў цесна звязаны з родным краем: вучыўся ў Вільні ў камерцыйнай вучэльні, пэўны час жыў на Лідчыне, у 1920 годзе ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на тэрыторыі Беларусі.

У жніўні 1939 г. ён быў паўторна мабілізаваны. Змагаўся супраць немцаў у верасні 1939 года, пасля чаго стаў адным са стваральнікаў падпольнай арганізацыі «Сакрэтная Польская Армія».

У верасні 1940 г., падчас вулічнай аблавы немцаў, ён добраахвотна здаўся ў палон з мэтай апынуцца ў лагеры Асвенцым, дзе ім было арганізаванае польскае падполле.

У канцы 1943 года Пілецкаму ўдалося уцячы з лагера з двума паплечнікамі. Потым працяг вайны, канспірацыя, Армія Краёва, Варшаўскае паўстанне, разведка, арышт, следства, расстрэл…

Вітольд Пілецкі — постаць легендарная. Ён быў прадстаўніком пакалення, якое марыла пра свабоду і незалежнасць роднай зямлі, мужна змагалася і аддавала сваё жыццё за радзіму, пакалення, выхаванага на традыцыях народных паўстанняў ХІХ ст., сфармаванага пад заклікам «Бог — Гонар — Бацькаўшчына».

У імпрэзе возьмуць удзел надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка, а таксама прадстаўнікі Інстытута нацыянальнай памяці Яцак Паўловіч і Войцех Мушынскі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы15

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

15‑гадовы падлетак патануў пад Гомелем

У Чорным моры пасля атакі беспілотнікаў затануў расійскі кантэйнеравоз «Яніна»2

Зяленскі: Ва Украіны скончыліся ракеты для СПА Patriot9

Кіраўнікі найбольшых ШІ-кампаній просяць запаволіць распрацоўку штучнага інтэлекту. Ім самім стала страшна38

У Беларусі ўжо +30°С3

Google прыбраў ШІ-інструмент Nano Banana з Google Earth ужо праз дзень пасля запуску9

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі160

Мінскі гадзіннікавы завод прадставіў новую калекцыю ў стылі Клода Манэ2

Беларуска з картай паляка выйшла замуж за літоўца і збіралася пераехаць да яго, але ёй забаранілі ўезд у Літву24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы15

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць