Гавел, Стопард і Марчулёніс заклікалі перанесці чэмпіянат свету па хакеі з Беларусі
Шэраг грамадскіх дзеячоў звярнуўся ў Міжнародную федэрацыю хакея з шайбай з заклікам перанесці чэмпіянат свету па хакеі 2014 г. з Беларусі ў іншую краіну.
Сваю просьбу яны матывуюць палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі і пераследам палітычных апанентаў Лукашэнкі.
Яны таксама патрабуюць прыбраць хакейны швэдар з прозвішчам Лукашэнкі, перададзены беларускімі ўладамі ў Залу хакейнай славы.
Пад заявай падпісаліся былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел, драматург Том Стопард, славуты ў мінулым літоўскі баскетбаліст, а сёння бізнесмен Шарунас Марчулёніс, ктіраўнікі Свабоднага таэтра Мікалай Халезін і Наталля Каляда ды шэраг іншых дзеячоў.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары