Культура1515

Пачынаецца распродаж гістарычных помнікаў расейцам: можна купіць і палац Радзівілаў

У нашай краіне руйнуюцца сотні старадаўніх будынкаў.

Сядзібы і палацы разрабаваныя, многія даўно не падлягаюць аднаўленню. Мясцовыя ўлады робяць нясмелыя спробы прадаць іх з аўкцыёнаў, але эфектыўнасць такой працы блізкая да нуля. Рэкламы ў інтэрнэце няма, а «раёнкі», дзе размяшчаюць інфармацыю, ніхто не чытае. Хутка сітуацыя можа змяніцца. Міністэрства культуры спрабуе рэалізаваць палацы з дапамогай агенцтваў нерухомасці.

Графа «палацы і сядзібы» з’явілася некаторы час таму на сайце АН «Сільван». Пакуль да продажу прапануюцца 16 аб’ектаў. Сярод іх — сядзіба Рэйтанаў (Брэсцкая вобласць, Ляхавіцкі раён, вёска Грушаўка), палац Патоцкіх у Высокім (Брэсцкая вобласць, Камянецкі раён), Палац Радзівілаў (в. Паланэчка, Баранавіцкі раён), сядзіба ў вёсцы Фларыянава і г.д.

— У Беларусі ідзе распродаж палацаў і сядзібаў. Частка з іх з’яўляецца помнікамі архітэктуры, частка не. Стаяць яны ў асноўным на балансе ў мясцовых выканкамаў, — кажа дырэктар агенцтва «Сільван» Адэліна Папова. — Але на месцах продажам займацца не хочуць. Міністэрства культуры таму прапанавала ўзяць гэтую працу нам. Займаецца нашае агенцтва, а таксама «Час Пик». Частку аб’ектаў ужо выставілі ў інтэрнэт, яшчэ частка з’явіцца неўзабаве.

Кошты, дарэчы, на сайтах не пазначаныя. Чаму?

— Яны смешныя. У Магілёўскай вобласці маёнтак князёў Раманавых, напрыклад, прадаецца за 300 000 беларускіх рублёў. Але кошты ўсталёўваем не мы, а Дзяржкаммаёмасці. Большасць палацаў знаходзяцца ў разбітым стане. Адны сцены стаяць. Тое, што мае больш-менш прыстойны выгляд, забірае дзяржава. Але купляюць гэтыя палацы і сядзібы не праз сцены, а дзеля прылеглай тэрыторыі. Як правіла, да кожнага палаца прыкладаецца шыкоўны парк.

Два маёнткі, па словах Адэліны Паповай, ужо прададзеныя расійцам. На іх, мяркуючы па ўсім, і разлічаная прапанова Мінкульта.

— Расійцы купляюць, рэстаўруюць, рамантуюць. У Віцебскай вобласці з разбуранага будынка зрабілі гатэль, возяць туды турыстаў.

Як кажуць спецыялісты, да рэканструкцыі памятных будынкаў будуць ставіцца пільна. Нязменнае патрабаванне — аднавіць першапачатковае аблічча аб’екта. Ну, а інтэр’ер можа быць разнастайным і залежаць ад жаданняў уладальніка.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?10

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

BMW адклікае больш за паўмільёна машын па ўсім свеце. Яны могуць загарэцца

Уладзімір Мацкевіч: Святлана Ціханоўская — гераіня!24

Зяленскі патлумачыў, чаму Беларусь выключаецца як месца перамоў з Пуціным

«Першы раз чую». Зяленскі пракаментаваў інфармацыю, што нібыта абвесціць выбары 24 лютага2

Беларус купіў пуцёўку ў Тайланд усяго за $1400. Як уражанні?4

Беларус прыгатаваў дранік у выглядзе карты краіны і павесяліў карыстальнікаў сеціва

У Расіі канчаткова заблакавалі YouTube, WhatsApp і Facebook18

«Супрацоўнікі былі ў паніцы». У італьянскім візавым цэнтры памёр чалавек7

У Мінску вядомыя вытворцы касметыкі адкрываюць незвычайную кавярню

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?10

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць