У Кіеве пасля расійскай атакі яшчэ 2600 жылых дамоў засталіся без ацяплення
У ноч на 12 лютага расійскія войскі нанеслі ўдар дронамі і ракетамі па Кіеве, паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко. Па апошніх дадзеных, паранены два чалавекі — 45‑гадовы мужчына і 20‑гадовая дзяўчына.

Кіеў. Фота: Roman Pilipey / AFP / Getty Images
Клічко таксама паведаміў, што ў выніку пашкоджання аб'ектаў крытычнай інфраструктуры яшчэ 2600 шматпавярховых жылых дамоў у Кіеве (у Дзяснянскім, Дняпроўскім, Пячэрскім і Саламенскім раёнах) засталіся без ацяплення.
Ён нагадаў, што пасля мінулых абстрэлаў больш за 1100 шматпавярховак у Дняпроўскім і Дарніцкім раёнах да гэтага часу застаюцца без цяпла.
Такім чынам, без ацяплення ў Кіеве застаюцца жыхары больш за 3700 дамоў.
Каментары