Ноччу было не халадней за пяць градусаў, а там-сям ноччу наогул быў плюс
Маразы адступілі.

Толькі на самай поўначы Віцебскай вобласці было халадней. Так, у Езярышчы было -5,7°С, на Полаччыне — -5,6°С, у Касцюковічах Магілёўскай вобласці — -5°С.
У Мінску было -2,4°С. А ў ваколіцах Брэста і Гродна наогул ўначы быў плюс. У Брэсце +1,1°С. +1,3°С было ў Іўі.
Што праўда, маразы, відаць, вернуцца ў пачатку наступнага тыдня, але, магчыма, ніжэй за мінус 20 не тэмпература не апусціцца.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле gismeteo.by

Каментары