Афіша

ІХ Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне 1-3 чэрвеня

Фестываль нацыянальных культур праходзіць у Беларусі кожныя 2 гады. Ён стартуе ў раёнах, праходзяць абласныя конкурсы, сталіцай жа фінальных мерапрыемстваў па традыцыі становіцца Гродна. Сваю культуру, традыцыі на фестывалі дэманструюць прадстаўнікі народаў свету, якія знайшлі другую радзіму ў Беларусі.

Паводле слоў намесніка старшыні Гродзенскага гарвыканкама Ірыны Сенчанкавай, з году ў год расце колькасць удзельнікаў мерапрыемства - нацыянальных аб'яднанняў, творчых калектываў і гасцей. Калі ў першым фестывалі прымалі ўдзел 11 нацыянальных аб'яднанняў, то ў гэтым годзе ў Гродне можна будзе азнаёміцца з культурай і традыцыямі 33 нацыянальнасцей. Упершыню адкрыюцца падворкі венесуэльцаў, іспанцаў, цэлым аб'яднаннем будуць прадстаўлены туркмены, другі год запар у Гродне размесціцца падворак галандцаў.

У розных эпізодах свята прымуць удзел амаль 2 тыс. гасцей.
Гэта артысты, народныя майстры, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса розных дзяржаў, беларускіх дыяспар за мяжой, дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў. Можна будзе ўбачыць тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў, наведаць горад майстроў, пленэры, выстаўкі, святы нацыянальных адзінаборстваў, шматлікія канцэрты.

Асноўная ўвага гасцей фестывалю па традыцыі прыкавана да нацыянальных падворкаў. У гэтым годзе яны размесцяцца на 25 пляцоўках у межах гістарычнага цэнтра горада (некаторыя аб'яднанні стануць суседзямі на адной пляцоўцы). Падарожнічаючы па падворках, можна будзе азнаёміцца з культурнай спадчынай, песнямі, танцамі, касцюмамі, кухняй народаў свету. Некалькі фестываляў запар рэжысёры прапануюць аб'яднанням пазнаёміць гасцей з тым або іншых абрадам іх народа. У гэтым годзе аб'яднанні будуць прадстаўляць свае вясеннія абрады.

У канцэртах пад адкрытым небам разам з вядомымі беларускімі выканаўцамі і калектывамі ў Гродне выступяць румынская група Morandi (1 чэрвеня) і французская Ottawan (2 чэрвеня).

У гэтым годзе адкрыццё і закрыццё свята пройдзе на плошчы Савецкай, якая ўмяшчае да 30 тыс. гледачоў.

Фестываль нацыянальных культур збліжае і аб'ядноўвае ўсе нацыянальныя меншасці, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, садзейнічае захаванню нацыянальнай самабытнасці і разам з тым узаемаразуменню і ўзаемнаму ўзбагачэнню культур. Па свайму фармату фестываль не мае аналагаў у свеце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Усе навіны →
Усе навіны

Зняволены кіраўнік ZROBIM architects прадае чарговую маёмасць — участак пад турыстычны комплекс на Вілейцы11

Вось на якім самалёце Арына Сабаленка і Георгіяс Франгуліс прыляцелі ў Мінск6

Украінскія вайскоўцы ўпершыню прынялі ўдзел у парадзе да Дня ўзяцця Бастыліі ў Парыжы

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску прадаецца кватэра з прасторным адкрытым балконам і відам на горад1

Бяляцкі: Закрылі Honar, LSTR Adzenne і Ragna — русіфікацыя працягваецца45

Сілавікі правялі ператрус у мінскай кватэры вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій Ігара Станкевіча2

Два беларускія нобелеўскія лаўрэаты сустрэліся ў Варшаве ФОТАФАКТ5

Прэзідэнцкі спартыўны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі стварыў мерч для беларускіх ВНУ2

«Я не ведаю нічога больш страшнага, чым каханне». Пра што гаварыла Алексіевіч на Maldzis Фэсце16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць