Кіраўнік МЗС Літвы: ЕГУ рыхтуе будучае пакаленне Беларусі
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, які працуе ў выгнанні ў Вільні, рыхтуе будучае пакаленне Беларусі і дае надзею на стварэнне ў гэтай краіне адкрытага грамадства, якое будзе грунтавацца на ліберальных і дэмакратычных каштоўнасцях.Такую заяву зрабіў міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, які 5 чэрвеня ўзяў удзел у штогадовай асамблеі донараў мэтавага фонду ЕГУ і мерапрыемстве, прысвечаным
«Мы верым, што гэтыя маладыя людзі змогуць належным чынам удзельнічаць у працэсе развіцця беларускага грамадства і будуць садзейнічаць большай адкрытасці краіны ў дачыненні да каштоўнасцей заходняга свету», — прыводзіць словы Ажубаліса
Паводле слоў дыпламата, універсітэт грунтуецца на павазе да ліберальных традыцый адукацыі і аб’ядноўвае лепшыя ідэі Усходу і Захаду, з’яўляецца адным з найбольш важных трансатлантычных праектаў для еўрапейскай будучыні Беларусі. Таму, заявіў міністр, неабходна працягваць аказваць падтрымку гэтай навучальнай установе.
«Падтрымліваючы ЕГУ, мы ўдзельнічаем у пазітыўных змяненнях у Беларусі. Гэта наш цвёрды ўнёсак у будучыню беларускага грамадства», — заявіў Ажубаліс.
***
ЕГУ быў заснаваны ў 1992 годзе ў Беларусі, аднак у
Мэтавы фонд ЕГУ — асноўны цэнтр донарскай дапамогі і падтрымкі, які збірае і размяркоўвае сродкі донараў. Фонд быў заснаваны ў 2008 годзе па ініцыятыве Еўрапейскай камісіі і рашэнні Савета міністраў Паўночных краін.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары