Меркаванні4141

Валер Карбалевіч: Цяпер паралельна пачалі існаваць дзве Беларусі. І ў гэтым драма

Падаецца, што беларусы яшчэ да канца не зразумелі, якую эпічную драму перажывае беларускі соцыум. І пунктам адліку стаў усё той жа лёсавызначальны 2020 год, піша на «Радыё Свабода» палітычны аналітык Валер Карбалевіч. 

Галоўная праблема палягае ў тым, што

паралельна пачалі існаваць дзве Беларусі, дыстанцыя паміж якімі з кожным днём пашыраецца. Гэта Беларусь у эміграцыі і лукашэнкаўская Беларусь. Яны падзеленыя не толькі геаграфічна, а, што больш важна, каштоўнасна. Можна сказаць, што яны прадстаўляюць розныя цывілізацыі, сусветы.

Справа нават не ў масавай эміграцыі. Такія працэсы перажылі шмат якія народы, напрыклад, у нашым рэгіёне — Літва, Латвія, Малдова.

Адрозненне беларускай эміграцыі не толькі ў тым, што яна палітычная, вымушаная. Гаворка пра якасць чалавечага капіталу.

Краіну пакідае найбольш адукаваная, дынамічная, актыўная частка грамадства. Можна канстатаваць, што з Беларусі з'ехала творчая эліта, інтэлектуальны і культурны цвет нацыі.

Фактычна з 2020 года мы ўбачылі новую з'яву. Беларуская дыяспара стала важным чыннікам палітыкі, грамадзянскай супольнасці, уплыву на міжнароднае пазіцыянаванне Беларусі. Калі спрабаваць знайсці гістарычныя аналогіі, то можна параўнаць цяперашнюю беларускую сітуацыю з масавай эміграцыяй эліты з Расіі пасля Грамадзянскай вайны ці выезд культурнага слоя краіны ў часы нацысцкай Нямеччыны.

Цяпер можна назіраць новы этап. Дыяспара робіцца чыннікам захавання беларускай ідэнтычнасці, цывілізацыйнага кода нацыі. Вось, напрыклад, Беларуская Рада культуры і Дацкі інстытут культуры падпісалі кантракт з Еўракамісіяй аб падтрымцы беларускай культуры і мастацтва на 2 мільёны еўра. Арганізацыі прэзентавалі праект «ArtPower Belarus: захаванне беларускай грамадскай прасторы праз культуру і мастацтва».

Важна адзначыць, што беларуская дыяспара раскіданая па розных краінах. Як трапна нядаўна заўважыў адзін эксперт, беларусы сёння — гэта Народ Ізраілеў.

Праблема яшчэ і ў тым, што логіка выжывання беларусаў за мяжой прымушае іх адаптавацца да мясцовых умоў той краіны, у якой яны жывуць. З цягам часу можа адбыцца іх асіміляцыя, як тое здарылася з мінулымі хвалямі беларускай эміграцыі. Захаванне этнічнай ідэнтычнасці эмігрантаў — важная задача грамадзянскай супольнасці за мяжой.

Усё гэта адбываецца на тле катастрафічных працэсаў у самой Беларусі. Фарміруецца таталітарная сістэма без грамадзянскай супольнасці, з мілітарызацыяй грамадскага жыцця. У выніку разбурэння інфраструктуры альтэрнатыўнай Беларусі адбываецца рост даверу да ўладаў. Выкінуўшы праціўнікаў у турму ці эміграцыю, рэжым фарміруе соцыум падданых Лукашэнкі.

У культурным плане краіна хутка ператвараецца ў расійскую правінцыю. Мэтанакіравана разбураюцца інстытуты, якія падтрымлівалі беларускую ідэнтычнасць ці проста забяспечвалі прыстойны ўзровень у розных сферах грамадскага жыцьця. Гэта навука, адукацыя, бізнэс, спорт і інш.

Асабліва пацярпела культура. Ліквідаваны Купалаўскі тэатр, знішчана беларускае кнігавыдавецтва, музыкаў садзяць у турму і інш.

Сімваламі, «народнымі героямі» гэтай Беларусі сталі персанажы кшталту Азаронка і Мукавозчыка.

У ідэалогіі штучна насаджаюцца наратывы «рускага свету» ў агрэсіўнай форме. Беларусаў ператвараюць у «рускіх са знакам якасці». Улады разглядаюць саму ідэю беларускасці ў этнакультурнай форме як варожую.

Ці хопіць у дыяспары сілаў, рэсурсаў, крэатыву падтрымліваць, захоўваць беларускую матрыцу, код беларускай нацыі, каб потым у спрыяльны момант перанесці іх у Беларусь, на родную глебу? Адказ невідавочны. У гэтым і палягае сутнасць беларускай драмы.

Каментары41

  • Kotya
    23.12.2022
    Дзякуй што аднеслі беларусаў, якія застаюцца ў Беларусі да неадукаваных і нейкіх не інтэлектуалаў. Тыя хто ў эміграцыі гэта сапраўдныя беларусы атрымліваецца. 
  • Беларус у эміграцыі
    23.12.2022
    Інагда аналітыкам лепш жаваць, чым пісаць аналітычныя артыкулы.
  • 46745
    23.12.2022
    шикарный анализ: если свалил - то элита, остался - дурачок

    фактическое разделение никак не изменилось за 30 лет: белорусы vs рускомирные разной степени тяжести - от спавших 26 лет и так ничего до сих пор не понявших невероятных, секты тихановской, русскоязычной космополитки алексиевич, принципиально требующих русский язык лебедьки, балкунца, чалого со шрайбманом и т.п. бабарик вплоть до отъявленных агрессивных русских фашистов


Цяпер чытаюць

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ1

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Выбух у доме ў Маскве — ёсць загінулыя4

Беларуска вярнулася ў вёску пасля 20 гадоў жыцця ў Аўстрыі і робіць казіны сыр9

У Мінску закрылася вядомая пельменная2

Трамп паабяцаў, што не збіраецца балатавацца на трэці тэрмін8

Пасажыры самалёта ўпалі ў балота з алігатарамі і правялі там два дні. Як яны выжылі?1

Пад Магілёвам зносяць недабудаваны храм, які абаранялі расійскія чарнасоценцы11

На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе прайшлі затрыманні сярод кіраўніцтва3

Паўднёвы ўсход Беларусі накрывае моцная бура2

Бамбардзіра-кракадзіла і балерына-капучына — адкуль гэта?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ1

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць