Архіў

ААНаўскія прысмакі

У Менску адсьвяткавалі 60-годзьдзе ААН.

60 год таму, у 1945 г., ратыфікавалі статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. З гэтай нагоды 24 кастрычніка менская Філярмонія сабрала палітычны і культурны бамонд сталіцы.

Наяўнасьць запрашэньняў пільна адсочвалі гарныя хлопцы, апранутыя ў парадныя шынялі, а пляцоўка перад уваходам была шчыльна застаўлена машынамі з дыпляматычнымі нумарамі. На адкрыцьці канцэрту з прывітальнымі словамі выступілі прадстаўніца ААН у Беларусі Джыхан Султанаглу і віцэ-прем’ер Андрэй Кабякоў. Пераклад першай зачытваўся на ўзорнай беларускай мове, другі па паперцы прамаўляў на чысьцюткай расейскай.

Мэта ААН — змаганьне за мір ва ўсім сьвеце. Пра гэта нагадвала вялізная белая птушка, што ў паўзах між выступамі лунала на экране ў глядзельнай залі. Хоць часам ААН папракаюць за празьмерную мяккасьць і бесканфліктнасьць — абы не было вайны. Вось і рэзалюцыя верасьнёўскай юбілейнай сэсіі ўтрымлівае прапанову Беларусі пра прызнаньне разнастайнасьці шляхоў прагрэсіўнага разьвіцьця, у тым ліку свабоднага вызначэньня народам палітычнага статусу. Эх, каб гэта сапраўды вызначаў народ, а ня той, хто кіруе ад яго імя…

Арганізатары права на разнастайнасьць інтэрпрэтавалі своеасабліва: два вядучыя (жанчына і мужчына) па чарзе прамаўлялі часткі сказу. Гэта даволі пашыраны прыём розных шоў, калі б не адно «але». Сакавіты, чыста беларускі пачатак сказу вядоўцы-мужчыны ў выдатным увасабленьні Аляксандра Памідорава з імпэтам падхоплівала яго калега на расейскай, працяг жа фразы зноў гучаў па-беларуску.

Стараньнямі канцэртных майстроў зьмяшаліся ў кучу ўзьнёслыя мэлёдыі балетнага аркестру, цыганскія матывы баяністаў, беларуская музыка «Крамы», расейска-беларускі Зьміцер Вайцюшкевіч, джаз «Стоксу» і касмапалітычны «Новы Ерусалім».

Ну і як пішуць у такіх выпадках беларускія газэты за мяжой, пасьля канцэрту ганаровых гасьцей чакала смачная пачостка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску44

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Камянецкай вежы паставілі вялізны гаманец з пяцірублёвай купюрай6

Ураджэнец Беларусі ўвайшоў у топ-250 найбагацейшых амерыканскіх імігрантаў10

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

У Ялце будуць даваць ваду толькі тры гадзіны на дзень5

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску44

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць