Архіў

Андрэй Суздальцаў адказвае Алесю Кудрыцкаму

Мая дзейнасьць як палітоляга і заключаецца ва ўвязваньні двух геапалітычных вэктараў, піша палітоляг Андрэй Суздальцаў.

Зь вялікай павагай ставячыся да Вашага выданьня як да неабходнага і да таго ж надзвычай яскравага кампанэнту беларускіх пакуль апазыцыйных СМІ, я ўсё-такі асьмелюся выказаць недаўменьне з нагоды ў цэлым добрага артыкулу вашага аўтара Алеся Кудрыцкага («Чаму беларусы не прарасейцы», №40).

Камэнтуючы мае погляды, аўтар, у прыватнасьці, адзначае, што «А.Суздальцаў закідае апазыцыі няздатнасьць стварыць прарасейскі праект, які склаў бы альтэрнатыву прарасейскаму праекту А.Лукашэнкі. «Прарасейскі праект», на ягоную думку, мусіць прадугледжваць поўную адмову ад кантактаў з Захадам — як у Лукашэнкі».

Спадар Кудрыцкі, відаць, трохі памылкова зразумеў мае погляды, якія ў асноўным і выкладзены ў трылёгіі «Менск—Масква» (www. nmnby.org). У прыватнасьці, закранаючы ўдзел аб’яднанай апазыцыі ў перадвыбарнай кампаніі — 2006 у фармаце «заходняга праекту» (я ня толькі не адмаўляюся, але і пацьвярджаю аўтарства гэтага тэрміну), я пісаў, што «заходні», між іншым, не азначае, што дрэнны. Не, гэты праект сапраўды накіраваны на дэмакратызацыю беларускага грамадзтва, якая рэальна насьпела. Бяда ў тым, што «ўсходняга» праекту, які б апаніраваў А.Лукашэнку, проста няма. Ён толькі павольна высьпявае ў галовах маскоўскай экспэртнай супольнасьці, і ніхто не гарантуе, што высьпее».

Якраз уся мая дзейнасьць як палітоляга і заключаецца ва «ўвязваньні», «сшываньні» двух геапалітычных вэктараў, якія пануюць, апрача трэнду А.Лукашэнкі, на беларускім палітычным полі — заходнім і ўсходнім. Паводле майго глыбокага перакананьня, пры дасягненьні нейкага кансэнсусу паміж Вашынгтонам, Брусэлем і Масквой дэмакратызацыі Беларусі быў бы дадзены такі магутны штуршок, зь якім кіроўны рэжым быў бы вымушаны лічыцца.

Адсюль і ўсе мае прэтэнзіі, перш за ўсё да беларускай апазыцыі, бо менавіта яна, выказваючы перадавыя і дэмакратычныя інтарэсы беларускага народу, па ідэі ў першую чаргу павінна праяўляць ініцыятыву ня толькі на заходнім напрамку, але і на ўсходнім, як бы цяжка ні было весьці дыялёг з Масквой.

У Расеі далёка ня ўсе бачаць рэальную сытуацыю ў Беларусі, многія жывуць мітамі і забабонамі, як, дарэчы, і шмат хто на Захадзе, але ж зьмяненьне палітычнай абстаноўкі ў краіне — гэта перш за ўсё наша работа, а ня Пуціна ці Буша! Ім мы цікавыя паколькі, пастолькі. Вось таму я яшчэ раз паўтараю свае словы з маёй трылёгіі «Менск—Масква»:

«Апазыцыя … наўмысна праігнаравала сыстэмную работу з Усходам, не стварыла для абмеркаваньня рэальную стратэгію работы з Масквой. Апазыцыя ніколі не культывавала ў сваім асяродзьдзі прарасейскага флянгу, маўкліва пагаджаючыся з манапалізацыяй расейска-беларускіх адносін у руках А.Лукашэнкі. …Існуючыя ў партыйных праграмах «расейскія блёкі» фантазійныя і фанабэрыстыя. …Частка беларускай апазыцыі — у негалосным саюзе зь беларускімі ўладамі — занялася распальваньнем варожасьці паміж Масквой і Вашынгтонам, Варшавай, Брусэлем. …У выніку палітычная трансфармацыя рэжыму аказалася замарожана».

Можа, сказана празьмерна жорстка, але абстаноўка патрабуе. Наш посьпех у аб’яднанай падтрымцы дэмакратыі з Усходу і Захаду.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць