Свет22

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі

Цела хлопчыка знайшлі ў халадзільніку, яго 58‑гадовая бабуля была забітая ўдарамі тупога прадмета. Маці дзіцяці здолела вырвацца, выбегчы на вуліцу і паклікаць на дапамогу. 

Фота: AP Photo / Dmitri Lovetsky

Паводле «Фантанкі», увечары 25 кастрычніка мінакі заўважылі акрываўленую жанчыну каля дома на вуліцы Камісара Грушко ў Пецярбургу. Яна крычала і прасіла дапамогі. Паліцыянты знайшлі ў яе кватэры целы маці і двухгадовага сына.

Выданне піша, што пакуль жанчыны не было дома, у яе кватэру прыйшоў сужыцель, ён забіў маці пецярбуржанкі і дзіця. Калі жанчына вярнулася дадому, мужчына паспрабаваў забіць і яе, але яна вырвалася і здолела ўцячы.

Цяпер 32‑гадовая пацярпелая з траўмамі знаходзіцца ў бальніцы.

Падазраваны — 40‑гадовы настаўнік матэматыкі, піша выданне. Яго педагагічны стаж — 11 гадоў. Выкладаў матэматыку, а раней — фізкультуру.

Яго 32‑гадовая сужыцелька працавала ў той жа школе, выкладала гісторыю і грамадазнаўства. Яе забітая маці таксама была настаўніцай — выкладала англійскую мову.

«Фантанка» сёння таксама паведаміла пра знойдзеную ў кватэры запіску, якую, паводле выдання, пакінуў падазраваны. У ёй мужчына выказвае незадаволенасць тым, што мусіць даглядаць дзіця па выхадных, і піша, што сумняваецца ў сваім бацькоўстве. Гэтыя звесткі афіцыйна не пацверджаныя. Але калі гэта спраўдзіцца, то, не выключана, што забіты хлопчык — яго сын. 

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу аб забойстве двух чалавек, у тым ліку малалетняга дзіцяці, і замаху на забойства. 

Падазраваны не затрыманы, яго шукаюць.

Каментары2

  • Колаварот
    26.10.2026
    Ну ў вас і загалоўкі. Чытаецца так, быццам двухгадовае дзіця забіў ягоны настаўнік матэматыкі, а не сужыцель маці.
  • RAZAM
    26.10.2026
    JANY UZYVAUC CZARNY MAGIU - SYPRAC ACTYVISTAY I ICH BLIZKICH
    I BYLUCH REPRASAVANYCH ASOB
    ( STALINSKICH CZASOY ) KAB NACHKODZIC IM U ZICCI
    TAKI GOLAS CHEPCZA
    ( JAK BY DYMAECH CHTO ETA TWAE MYSLI )

    P.S. RASPAUSYDZWAICE ETA INFO -
    BO PRA ETA MALA CHTO WEDAE

Цяпер чытаюць

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў45

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў

Усе навіны →
Усе навіны

Былую рэзідэнцыю Гітлера «Арлінае гняздо» адновяць пасля пажару

Беларус аказаў супраціў паліцэйскім у Францыі. Цяпер суд абавязаў яго заплаціць ім амаль 1000 еўра2

Пінчанка пайшла ў банк абмяняць 100 даляраў — і трапіла ў непрыемнасці

Беларуску з ЗША з пратэрмінаваным пашпартам адвялі на мяжы ў падвал і праверылі тэлефон. Беларускіх памежнікаў яна параўнала з анёламі20

У «Мінсктрансе» патлумачылі, чаму праезд у сталіцы дагэтуль нельга аплаціць банкаўскай картай4

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Як можа змяніцца знешняя палітыка ЗША, калі дэмакраты перамогуць на выбарах у Кангрэс. Чатыры магчымыя сцэнарыі8

Дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі выйграла чэмпіянат Расіі5

Украіна атакавала ракетамі расійскі завод у Ліпецкай вобласці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў45

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць