Навука і тэхналогіі

Навукоўцы аднавілі твар чалавека, які жыў 315 тысяч гадоў таму

Нашы далёкія продкі маглі выглядаць значна больш сучасна, чым мы ўяўляем. Пра гэта сведчыць новая рэканструкцыя аблічча аднаго з самых старажытных вядомых прадстаўнікоў Homo sapiens.

Рэканструкцыя аблічча аднаго з найстаражытнейшых вядомых прадстаўнікоў Homo sapiens, які жыў каля 315 тысяч гадоў таму. Злева — навуковая мадэль твару, справа — каляровая версія з па-мастацку адноўленымі валасамі, барадой і колерам скуры. Фота: матэрыялы навуковага артыкула

Масіўная сківіца, грубаватыя рысы твару, але нічога такога, што здавалася б зусім чужым. Як сцвярджае ScienceAlert, калі б гэты чалавек апынуўся на вуліцы сучаснага горада, ён, хутчэй за ўсё, не прыцягнуў бы асаблівай увагі. Між тым жыў ён каля 315 тысяч гадоў таму, калі від Homo sapiens толькі пачынаў сваю гісторыю.

Асновай для стварэння твару сталі выкапнёвыя рэшткі, знойдзеныя ў Джэбель-Ірхудзе ў Марока. Гісторыя гэтай знаходкі пачалася яшчэ ў 1960‑х, калі рабочы, які здабываў карысныя выкапні, выпадкова натрапіў на чалавечы чэрап.

Спачатку навукоўцы меркавалі, што ён належаў афрыканскаму неандэртальцу, які жыў каля 40 тысяч гадоў таму. Аднак наступныя раскопкі і новыя метады датавання прымусілі цалкам перагледзець гэтую версію. У 2017 годзе даследчыкі вызначылі, што рэшткі належалі раннім прадстаўнікам Homo sapiens, а іх узрост складае каля 315 тысяч гадоў з магчымай хібнасцю ў 34 тысячы гадоў. Гэта адсунула вядомую гісторыю нашага віду прыкладна на 100 тысяч гадоў у мінулае.

Этапы рэканструкцыі твару старажытнага чалавека: A — мадэляванне носа і мяккіх тканак; B, C — аднаўленне формы чэрапа і мяккіх тканак; D — базавая мадэль галавы; E — дадаванне валасоў; F — наладжванне асвятлення і колераў, стварэнне канчатковай выявы. Фота: матэрыялы навуковага артыкула

Цяпер гэтыя косткі дапамаглі ўявіць, як выглядалі людзі ў тую далёкую эпоху. Праўда, цэлага чэрапа ў даследчыкаў не было. Яго лічбавую мадэль склалі з фрагментаў, якія належалі розным людзям, знойдзеным у адным археалагічным пласце. А затым з дапамогай камп'ютарных тэхналогій аднавілі меркаваную форму мяккіх тканак твару, абапіраючыся на анатамічныя даныя сучасных людзей.

Атрымаліся два варыянты рэканструкцыі: чорна-белы, які паказвае форму твару, і каляровы — з валасамі, барадой і колерам скуры.

Фота: матэрыялы навуковага артыкула

Аднак каляровую выяву не варта ўспрымаць як дакладны партрэт. Якімі былі валасы і скура гэтых людзей, навукоўцы не ведаюць. Ды і сама форма твару застаецца прыблізнай, бо мадэль створана на аснове рэшткаў некалькіх асобін.

Затое косткі дазваляюць зрабіць цікавую выснову пра эвалюцыю чалавека. Яшчэ 315 тысяч гадоў таму нашы продкі ўжо мелі даволі сучасныя рысы твару, хоць форма іх чарапной каробкі істотна адрознівалася ад нашай. Такое спалучэнне дазваляе меркаваць, што рысы, характэрныя для сучаснага чалавека, з'явіліся не адначасова.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Пальчыс пра ліст Калеснікавай і Золатавай: «За ўсё добрае, супраць усяго дрэннага», але ў рэальнасці гэта пакіне 9 мільёнаў у лакальным КНДР57

Суд у Швейцарыі прызнаў экс-байца САХРа Гараўскага вінаватым у выкраданні Анатоля Красоўскага1

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць