Грамадства

Павялічваецца бюджэт пражытковага мінімуму

З 1 лістапада ў Беларусі павялічыцца бюджэт пражытковага мінімуму (БПМ). Новыя памеры будуць дзейнічаць да 31 студзеня 2027 года. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

У сярэднім на душу насельніцтва БПМ складзе 535,70 рубля. У параўнанні з папярэднім памерам ён павялічыцца на 5,33 рубля. Апошні раз бюджэт пражытковага мінімуму пераглядалі ў жніўні.

Для розных катэгорый насельніцтва новыя памеры будуць наступнымі: для працаздольных грамадзян — 574,47 рубля супраць ранейшых 574,38; для пенсіянераў — 381,27 рубля замест 380,86; для дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 332,62 рубля замест 326,56; для дзяцей ад трох да шасці гадоў — 444,34 рубля замест 437,78; для дзяцей ад шасці да 18 гадоў — 525,44 рубля замест 519,24.

Разам з ростам БПМ аўтаматычна павялічацца асобныя сацыяльныя выплаты, памер якіх разлічваецца на яго аснове. Гэта, у прыватнасці, дзяржаўныя дапамогі сем’ям з дзецьмі, даплаты да пенсій, дапамогі па доглядзе за чалавекам з інваліднасцю I групы або асобай ва ўзросце 80 гадоў і старэйшай, а таксама сацыяльныя пенсіі.

Напрыклад, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці, якая складае 10 БПМ, вырасце да 5357 рублёў. Пры нараджэнні другога і наступных дзяцей выплата, роўная 14 БПМ, складзе 7499,80 рубля.

Паводле звестак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, дапамогі, разлічаныя на аснове БПМ, атрымліваюць сем’і, у якіх выхоўваюцца 152,4 тысячы дзяцей ва ўзросце ад трох да 18 гадоў.

Пераразлік бюджэту пражытковага мінімуму з 1 лістапада стане чацвёртым у 2026 годзе. З пачатку года яго памер павялічыўся на 9,1%. Пры гэтым, як адзначылі ў міністэрстве, за дзевяць месяцаў інфляцыя склала 3,6%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць