Беларусы Познані і нямецкі падыход
Беларускі культурна-асьветніцкі цэнтар у Познані (кір. — Віталь Воранаў) сумесна зь Незалежным студэнцкім задзіночаньнем распачаў збор подпісаў супраць вяшчаньня «Нямецкай хвалі» на Беларусь па-расейску. Збор подпісаў будзе спалучаны з інфармацыйнай акцыяй вакол вяшчаньня на Беларусь і нямецкага падыходу да беларускага пытаньня. Плянуецца правядзеньне акцыі ва ўсіх вышэйшых навучальных установах Познані і збор подпісаў, якія будуць перасланы ў Эўрапейскую камісію і ў офіс «Нямецкай хвалі». Завяршэньне збору подпісаў мелася адбыцца 16 лістапада на афіцыйнай маніфэстацыі з нагоды Дня салідарнасьці.
Віталь Воранаў, Познань
Беларусь у хвасьце сьпісаў
Паводле ступені простасьці сплаты падаткаў Беларусь займае 155 месца ў сьвеце, піша «Комсомольская правда» в Белоруссии». Да прыкладу, у Расеі ўсяго 27 падатковых платаў, ва Ўкраіне — 84, у Польшчы — 43, у Літве — 13. Для параўнаньня: у Беларусі падатковых платаў на 100 больш, чым у Літве — 113! І каб разабрацца зь імі, падаткаплатніку трэба патраціць 1188 гадзін.
Кучму ўсё ж асудзяць за Гангадзэ?
Вярхоўная рада Ўкраіны накіруе запыт генпракурору Аляксандру Мядзьведзьку аб завядзеньні крымінальнай справы і заключэньня пад варту экс-прэзыдэнта Леаніда Кучмы. Падстава — арганізацыя выкраданьня журналіста Георгія Гангадзэ. Адпаведны запыт чальца фракцыі Блёка Юліі Цімашэнкі агучыў у сераду старшыня Вярхоўнай рады Ўладзімер Літвін.
АГ
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары