Улада1616

Беларускі сухпаёк: тушонка, галеты, спецназу — шакалад

Чым харчуюцца нашы вайскоўцы на вучэннях і палявых выхадах. Чым наш сухпаёк адрозніваецца ад замежных узораў.

«Сухпаёк: які і дзе набыць?» — на гэтае пытанне інтэрнэт дае мноства адказаў, але сярод іх няма ні слова пра сухпаёк беларускай арміі. У Расіі вытворчасць індывідуальных харчовых рацыёнаў пастаўленая на паток, у нас фармаваннем сухога пайка займаецца адна харчовая база. Паспрабуем разабрацца, чым яшчэ адрозніваецца наш сухпай ад іншых.

Фарміраваннем сухпайкоў для беларускага войска займаецца 1068 я харчовая база, што месціцца ў Гарадзішчы (Мінскі раён).

Час складання бляшанак з тушонкамі і галетаў у вайсковы заплечнікі даўно мінуў. Як і ў многіх іншых арміях свету, у беларускім войску сухі паёк захоўваецца ў кардонным корабе.

Усе прадукты праходзяць санітарна-ветэрынарную экспертызу. У Беларусі адмыслова для войска кансервы не выпускаюцца. Нашы вайскоўцы ядуць тушонкі айчынных вытворцаў, якія можна набыць у любой краме.

Стандартны набор складаецца з бляшанкі тушонкі, дзвюх бляшанак мясараслінных кансерваў, двух пакункаў з прэснымі галетамі, чатырох пакецікаў чаю, васьмі пакецікаў цукру, набору гігіенічных сурвэтак.

Сухпаёк для спецназаўцаў адрозніваецца ад астатніх наяўнасцю шакаладу (15 грам на суткі). Таксама ў спецназаўскі пакет кладуць некалькі карамельных цукерак.

Сухпайкі могуць быць меншага памеру — яны разлічаныя на адзін прыём ежы.

Як расказаў «НН» Станіслаў Рамановіч, які нядаўна служыў у барысаўскіх Пячах, яму рэгулярна даводзілася мець справу з сухпайком. «Да нас прыязджалі салдаты з усёй Беларусі. Камплектацыя сухпайка часам адрознівалася. У некаторых часцях набор складаўся з дзвюх бляшанак тушонкі і адной мясарасліннай кансервы. У кагосьці была адна тушонка і дзве кансервы». Ніякіх прыстасаванняў для разагрэву кансерваў, а таксама жавальных гумак і сродкаў гігіены Станіслаў у тых наборах не сустракаў.

Жавальная гумка са слабіцельным

Нягледзячы на новую абгортку, беларускі сухпаёк — адзін з прыкладаў наследавання савецкіх традыцый. Як і ў тыя часы, салдаты харчуюцца кансервамі — тушонкамі, рысавай і грэцкай кашамі з мясам.

У еўрапейскіх арміях, а таксама ў ЗША харчовыя наборы, як правіла, складаюцца з гатаваных страваў, якія трэба толькі разагрэць.

Амерыканскі сухпай (Meal Ready-To-Eat — «Ежа, гатовая да ўжывання») прадугледжвае набор з асноўнай стравы і дадатковых кампанентаў. MRE здольны задаволіць усе густы, ён складаецца з больш чым двух дзясяткаў варыянтаў страваў — ад равіёляў з ялавічынай да свіных рэбраў з бульбяным супам і сырам чэдар. Кожны такі набор утрымлівае адмысловую ёмістасць для нагрэву ежы без агню. Не сакрэт, што сухпаёк уплывае на страваванне салдата, таму ў амерыканскіх наборах заўсёды ёсць жавальная гумка са слабіцельным эфектам.

У 2012 годзе ў сухпайках, што пастаўляюцца для патрэбаў расійскай арміі, таксама з’явілася жавальная гумка, а яшчэ сала і сушаная рыба.

Паўсядзённы сухпаёк беларускіх вайскоўцаў відавочна значна сціплейшы за рацыёны расійскіх і амерыканскіх ваенных. І гэта тлумачыцца не толькі памерам вайсковага бюджэту Беларусі, але і тым, што нашым вайскоўцам не даводзіцца ўдзельнічаць у баявых дзеяннях.

Сухі паёк — індывідуальны рацыён харчавання, які мусіць забяспечыць салдата неабходнымі калорыямі і вітамінамі мінімум на суткі. Выкарыстоўваецца ў часе палявых выхадаў і вучэнняў. Складаецца з харчовых прадуктаў з вялікім тэрмінам захоўвання.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта73

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?9

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта73

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць