Грамадства3030

Трохмясцовыя купэ ў цягніках замест чатырохмясцовых: катастрофа

Трохмясцовыя купэ мо і прыстасаваныя для начных цягнікоў унутры Расіі ці ўнутры Еўрасаюза, але яны ствараюць страшную нязручнасць на лініі Мінск-Варшава, на якой тры гадзіны займае мяжа і змена колаў.

Давялося праехаць у трохмясцовым купэ цягніка Мінск-Варшава і мне. Вось якія вывады.

Па-першае, вагоны не аснашчаны вакуумным туалетам.
У выніку, з улікам доўгіх мытняў-межаў і змены колаў, у цягніку амаль заўжды замкнёныя прыбіральні. Страшная нязручнасць.

Па-другое, у старых купэ можна было і ўдзень прылягчы, і ўначы пасядзець. Калі ў новых, трохмясцовых купэ прададзены тры месцы, то днём там прыйдзецца сядзець не прылегшы, а ўначы — ляжаць, не прысеўшы.
Бо ў старых купэ адлегласць між ніжняй і верхняй паліцамі такая, што можна спакойна сядзець, а ў новых — адлегласць між сярэдняй паліцай і ніжняй такая, што сядзець немагчыма. А лазіць на самую верхнюю паліцу — радасць для дзяцей, але пакута для старэйшага пасажыра.

Па-трэцяе, гукаізаляцыя вагона ніякая.
Лежачы на верхняй паліцы, я міжволі ў драбніцах чуў, як у суседніх купэ пасол адной з еўрапейскіх дзяржаваў у Беларусі, які, так супала, ехаў тым жа рэйсам, вучыў спадарожніцу сваёй мове.

Па-чацвёртае, ацяпленне і кандыцыянаванне традыцыйна кульгаюць.
Некамфортна.

Па-пятае, сам дызайн купэ не ідэальны.
Напрыклад, у старым вагоне люстэрка месцілася на дзвярах. А ў новым яно змешчана на ўнутранай панэлі шафкі над сталом. У выніку, галіцца даводзіцца навісаючы над столікам, што, мякка кажучы, не добра. А каб паглядзецца ў люстэрка здалёк, прыходзіцца ўціскацца ў шафку для вопраткі, бо інакш сябе не пабачыш.

Па-шостае, рундук для валізак вузкі, мала якая торба туды ўлезе.
У выніку чамаданы часцяком ляжаць проста пад нагамі.

Па-шостае, столік малы, і пры ім можна сесці максімум дваім, тады як у старым купэ адразу чатыры асобы могуць адначасова піць чай ці гуляць у карты.

Па-сёмае, беларускай мовы ў вагоне няма нідзе. Беларусы для Беларускай чыгункі, відаць, не існуюць.

Ёсць і плюсы, вядома. Напрыклад, з’явіліся разеткі. Паліцы ў трохмясцовых купэ шырэйшыя, чым ранейшыя — поўныя людзі гэта ацэняць.

У цэлым — незалік.
Можна зразумець Беларускую чыгунку: замены купэ старога тыпу на еўрапейскі ўзор запатрабавалі палякі, і беларусам заставалася «зляпіць, што было».
Наколькі цяперашні рэйс Мінск-Вільня камфортны для пасажыра, настолькі Мінск-Варшава стала некамфортнай.

І пры гэтым цягнік не належыць да ліку танных: квіток на яго ў два бакі каштуе 180 даляраў! Гэта больш, чым танны білет на самалёт «Белавія»! Заплаціўшы такія грошы, пасажыр мае поўнае маральнае права патрабаваць належных умоваў перавозкі, прынамсі, магчымасці хадзіць у туалет.

Апытанка

Каментары30

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

«Не абавязаныя». Страхавая кампанія адмовіла беларусу ў падаўжэнні поліса пасля буйной выплаты5

Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

Інфанціна выбачыўся за памылку, але застаўся прэзідэнтам ФІФА3

«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія10

У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі

Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая15

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць