Навука і тэхналогіі33

Амерыканцы знайшлі аптымальны шлях атрымання ствалавых клетак

Праціўнікі даследавання патрабуюць забараніць кланіраванне на міжнародным узроўні.

Медыкі з Універсітэта навук і медыцыны штата Арэгон перашчапілі генетычны матэрыял з дарослай клеткі ў яйцаклетку, з якой была выдалена яе ўласная ДНК.
Як паведамляе галіновы часопіс Cell, вынікам стала атрыманне ствалавой клеткі, аналагічнай вузе эмбрыёна, здольнай мадыфікавацца ў любую з дзвюх соцень відаў клетак чалавечага арганізма.
Гэта адкрывае агромністыя медыцынскія перспектывы: ствалавымі можна замяшчаць клеткі, пашкоджаныя захворваннямі сэрца, хваробай Паркінсана, рассеяным склярозам, лячыць пашкоджанні спіннога мозгу і іншыя сур’ёзныя хваробы.
Але гэта таксама абвастрае этычныя пытанні: ці не пачнуцца спробы выгадаваць клонаў людзей сучаснасці і мінулага, ці не пачнуць людзей вырошчваць як клонаў, на фермах?

Дагэтуль навукоўцы ўмелі атрымліваць ствалавыя клеткі толькі з чалавечых эмбрыёнаў. А гэта непрымальна з этычнага гледзішча. Нездарма ў 2001 годзе прэзідэнт Буш-малодшы нават забараніў фінансаваць стварэнне бластацытаў для атрымання ствалавых клетак. У выніку адкрыцця арэгонцаў патрэба ў эмбрыёнах адпадзе, даследаванні і практычнае выкарыстанне ствалавых клетак могуць значна паскорыцца.

У навуковым асяроддзі адкрыццё арэгонскіх генетыкаў выклікала хвалю цікаўнасці і было названа прарывам. Але новае даследаванне таксама ставіць новыя этычныя пытанні:

ці не пачнуцца спробы выгадаваць клонаў людзей сучаснасці і мінулага, ці не пачнуць людзей вырошчваць як клонаў, на фермах?

Яшчэ да публікацыі вынікаў даследавання ў яго з’явіліся ворагі. Брытанская арганізацыя Human Genetic Alert, якая выступае супраць кланавання і такога ўмяшальніцтва ў гены чалавека, якое можа перадацца наступным пакаленням, забіла трывогу.

«Навукоўцы нарэшце адкрылі тое, чаго так чакалі будучыя стваральнікі клонаў чалавека: надзейны метад кланавання чалавечых эмбрыёнаў», — расказаў дырэктар арганізацыі доктар Дэйвід Кінг.

«У сувязі з гэтым важна, каб мы дамагліся прыняцця міжнароднага закону, які забараняе кланаванне чалавека, пакуль не пачаліся іншыя даследаванні падобнага кшталту. Публікацыя ж дадзенага даследавання з’яўляецца надзвычай безадказным крокам», —
заўважыў ён.

Калі даследчыкі ў іншых лабараторыях змогуць узнавіць экперымент калег з Арэгона, у навукі з’явіцца трэці і патэнцыйна самы эфектыўны спосаб здабычы ствалавых клетак. Упершыню пра выдзяленне ствалавых клетак з аднадзённага эмбрыёна-бластацыта заявіла ў 1998 годзе група навукоўцаў пад кіраўніцтвам Джэймі Томпсана з Вісконсінскага ўніверсітэта. Аднак факт гібелі бластацыта пасля вымання ствалавых клетак выклікаў буру пратэстаў.

У 2007 годзе навуковец з Кіёцкага ўніверсітэта Шынья Яманака вынайшаў спосаб атрымання ствалавых клетак, які не патрабаваў эмбрыёнаў ці яйцаклетак. Дадаўшы да ўжо дарослай клеткі чатыры гены, Яманака надаў ім уласцівасці эмбрыянальных ствалавых клетак. За гэтае дасягненне навуковец атрымаў Нобелеўскую прэмію.

Даследчыкі з Арэгона пайшлі яшчэ далей.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць