Афіша

У Маладзечне пройдзе 13-ы Нацыянальны фестываль песні і паэзіі

7–8 чэрвеня ў Маладзечне пройдзе 13-ы Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Фестывалю «Маладзечна» — 20 год!, паведамляе «Рэгіянальная газета

7 чэрвеня

12.00 — Канцэртная зала Палаца культуры. 2-гі тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

15.00 — Амфітэатр. 3 тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі». Дырыжор — Міхаіл Фінберг.

15.00 — 20.00 — Святочны кірмаш. Работа гандлёвых пунктаў.

15.00 — 20.00 — «Горад майстроў». Выстава народных рамёстваў, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва.

15.00 — 20.00 — Цэнтральная плошча. Канцэртная праграма «Мелодыі роднай зямлі».

15.00 — 20.00 — Пляцоўка ля кінатэатра «Радзіма». Дзіцячая канцэртна-гульнёвая праграма «Маладзечна — мой горад дзяцінства».

21.00 — Амфітэатр. Урачыстае адкрыццё 13-га Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна — 2013». Ушанаванне лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

Прэм’ера канцэртнай праграмы «20 год разам з Маладзечнам!»

Заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі». Лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў: Таццяна Глазунова, Галіна Грамовіч, Алеся Дзержавец, Прыма-Вера, Яна Старцава, Наталля Тамэла, Юрый Вашчук, Дзмітрый Качароўскі, Руслан Мусвідас, Аляксандр Салаўёў, Мікіта Осіпаў, вакальная група: А.Дзюмін, Т, Полазава, А.Пятроў, С.Бударына. Дырыжор — Міхаіл Фінберг.

8 чэрвеня

11.00 — 20.00 — Святочны кірмаш. Работа гандлёвых пунктаў.

11.00 — 20.00 — «Горад майстроў». Выстава народных рамёстваў, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва.

11.00 — 20.00 — Цэнтральная плошча. Канцэртная праграма «Зямля, што песнямі багата…»

11.00 — 20.00 — Пляцоўка ля кінатэатра «Радзіма». Дзіцячая канцэртна-гульнёвая праграма «Маладзечна — мой горад дзяцінства».

12.00 — Канцэртная зала Маладзечанскага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага. Прэм’ера канцэрта «Лепшыя беларускія хіты 20-га стагоддзя». Ансамблі: флейтыстаў, трубачоў, кларнетыстаў, салістаў на драўляных духавых інструментах, вакальны ансамбль, струнны квартэт, струнны аркестр. Кіраўнікі: заслужаны дзеяч мастацтваў, доктар навук, прафесар Уладзімір Скараходаў, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Мікалай Волкаў, заслужаны артыст Беларусі, дацэнт Генадзь Забара, дацэнт Іван Брычыкаў, Таццяна Вайлапава, Наталля Міхайлава, Кацярына Рэйхердт. Вядучая — доктар мастацтвазнаўства Вольга Дадзіёмава.

12.00 — Канцэртная зала Палаца культуры. «Маладзічок» запальвае зоркі… Канцэрт лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні «Маладзічок».

15.00 — Музычны падворак Мааладзечанскага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага. Паэтычныя сустрэчы з удзелам беларускіх паэтаў.

16.00 — Дом культуры п. Чысць. Гала-канцэрт беларускай эстраднай песні. Заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі». Дырыжор — Міхаіл Фінберг.

21.00 — Амфітэатр. Закрыццё 13-га Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна — 2013». Гала-канцэрт «Ты ў шчасці жыві, мая Беларусь!»,
прысвечаны 75-годдзю Мінскай вобласці. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь сімфанічны аркестр Маладзечанскага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага. Дырыжор — Рыгор Сарока.

Першы Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі прайшоў у чэрвені 1993 г. Адным з яго заснавальнікаў быў мэр горада Генадзь Карпенка, які за два гады зладзіў ў горадзе эканамічныя рэформы, запачаткаваў таксама тэатральны фэстываль, стварыў футбольны клуб, карэнным чынам дэсаветызаваў гарадзкую тапанімію.

Генадзь Карпенка ў 1996 г. будучы намеснікам старшыні Вярхоўнага савета 13-га склікання быў адным з ініцыятараў імпічменту Лукашэнкі. Памёр пры нявысветленых абставінах 6 красавіка 1999 г.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы14

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заклікаў Расію і Кітай да здзелкі па дэнуклеарызацыі2

Што з выездам з Беларусі ў ЕС гэтым летам?

Дзяржканалы поўняцца абвінавачваннямі на адрас Украіны. Ніводзін дзяржканал не апублікаваў каментары ўкраінцаў. Рэакцыі Лукашэнкі дагэтуль няма30

Украінскі амбудсмен пасля трагедыі ў Бранскай вобласці звязаўся з Беларуссю5

Апублікавалі новы рэйтынг найбольш папулярных гісторыка-архітэктурных помнікаў Беларусі5

Пацярпелых у Бранскай вобласці перавязуць у Беларусь1

РНБА Украіны: Правакацыя нікчэмная і мае ўсе прыкметы скаардынаванай аперацыі без якіх-небудзь фактычных доказаў15

У Брэсце паставілі скульптуру «Сцяг над рэйхстагам» ФОТАФАКТ22

З'явіўся поўны тэкст меркаванага амерыканска-іранскага мемарандума аб спыненні вайны ў Іране5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы14

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць