Грамадства22

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду

Камунальнікі прапануюць пацярпець яшчэ паўтара года.

Фота з Трэдса жыхаркі Пінска

Скаргі на ваду ў Пінску цягнуцца ўжо некалькі месяцаў. Яшчэ ў лютым па сацсетках разышлося відэа школьніка, які параўнаў ваду з крана з персікавым сокам. Пасля гэтага скаргі на якасць вады не спыняліся. Жыхары горада пішуць, што з кранаў ідзе вада з пахам жалеза, рыжым адценнем і асадкам. А ў адказ ад камунальнікаў гучыць знаёмае: трэба пацярпець.

Афіцыйнае тлумачэнне такое: у горадзе ідзе маштабная рэканструкцыя водазабору «Піна-2» і станцыі абезжалезвання. Работы пачаліся 7 красавіка 2026 года і павінны працягнуцца да 7 кастрычніка 2027-га. На гэты час частку фільтраў спыняюць, таму ў асобныя раёны могуць падаваць ваду з «дапушчальным адхіленнем» ад гігіенічных нарматываў. Такое рашэнне прыняў Пінскі гарвыканкам. 

Мясцовыя ўлады і «Пінскводаканал» тлумачаць: праблема ў тым ліку звязаная з павышаным утрыманнем жалеза, характэрным для Палесся. Камунальнікі кажуць, што сеткі прамываюць часцей, чым патрабуюць нарматывы, а пасля мадэрнізацыі якасць вады павінна палепшыцца. Водазабор «Піна-2» працуе яшчэ з 1980 года і, як прызналі ў сюжэце ТРК «Пінск», даўно патрабуе абнаўлення: там мяняюць фільтравальную загрузку, трубаправоды, арматуру, узмацняюць перакрыцці, праводзяць аўтаматызацыю і электрыфікацыю. 

Што ўсё гэта азначае на практыцы, лепш за афіцыйныя рэлізы расказваюць самі жыхары горада. Вось толькі некалькі характэрных водгукаў з сацсетак.

«Памыў галаву… Лепш бы не мыў. І людзі плацяць за такую ​​ваду… І выканкам нават афіцыйную паперку ​​выпусціў — маўляў дазваляецца народу прадаваць нягодную ваду… Усё як мае быць», — напісаў у трэдс мужчына, які прыехаў у Пінск на выходныя з іншага горада. Паводле яго, у Пінску ўвесь горад бегае з бутэлькамі вады, бо «піць і нават мыцца немагчыма».

У каментарах людзі пацвярджаюць: праблема не ў адным доме і не ў адным раёне.

«Піць немагчыма, душ прымаць немагчыма, мыць белыя рэчы таксама немагчыма. Затое ў мясцовай улады ўсё выдатна. Гэтыя пастаянныя адключэнні гарачай вады таксама ўжо ўсіх данялі. Калі ўжо навядуць парадак», — піша карыстальніца.

Гарачая вада — сапраўды асобны боль. Людзі скардзяцца, што яе адключаюць па некалькі разоў за кароткі час, а калі яна ёсць, то карыстацца ёй цяжка.

«Па ўсім горадзе другі раз за два месяцы на два тыдні гарачую ваду адключаюць», — піша адна з жыхарак.

«Перапады вады — дзікія, мыцца немагчыма: проста кіпень льецца», — дадае іншая.

«Жывём паўгода і заўсёды перабоі, два змяшальнікі змянялі і ўсё таксама, вось трэці замовілі, але апошнія два тыдні — гэта жах, кіпень льецца ўвесь час, халодную трэба спускаць па 5‑10 хвілін, у душы можа рэзка кіпень лінуць», — расказваюць жыхары Пінска.

Ёсць і скаргі на пах.

«Мяне збянтэжыў пах вады, ніколі такога не бачыла. Пах іржавага металу і даволі моцны, нават не трэба ўнюхвацца, толькі адкрыў кран і смярдзіць», — піша жанчына, якая прыехала ў Пінск з Брэста. Паводле яе, раней у Пінску вада была добрай, «нават з-пад крана можна было піць», а цяпер — «проста жах».

Людзі абураюцца і тым, што плацяць за такую ваду як за чыстую. «Звярталіся да старшыні ЖСПК: чаму мы плацім за такую ваду па тарыфе чыстай? Нам адразу паперкамі перад носам замахалі: маўляў, вада правераная, парушэнняў няма, карыстайцеся», — піша адна з жыхарак.

Людзі фіксуюць рыжую ваду, налёт на сантэхніцы, забітыя фільтры, сапсаваныя рэчы пасля мыцця.

«Памыў белыя красоўкі ў пралцы — атрымаліся бела-рудыя».

«Вада з-пад крана проста агідная», — пішуць у сацсетках.

У адным з допісаў жыхарка паказала фота з ракавіны: пасля нядаўняй замены каналізацыі, паводле яе слоў, з труб палезла «нейкая гадасць».

«Што яшчэ нам падкіне водаканал? Чай з крана — ёсць, перапады вады — дзікія, цяпер і гадасць з труб палезла. Які наступны ўзровень?» — іранізуе яна.

«Водаканал сёлета вядзе спаборніцтвы з самім сабой па наваленым крынджу», — напісалі ў каментарах да гэтага допісу. 

Каментары2

  • Indrid Cold
    18.06.2026
    Якасць паслуг ніжэйшая - але мы ніколі не панізім кошт камуналкі, не не не ;)
  • ?
    18.06.2026
    Калі такія праблемы, чаму так упарта карыстаюцца той вадой? Чаму на ручное пранне не пяройдуць? Чаму не купляюць ваду ў тых, у каго студні?

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы10

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Зяленскаму і Пуціну трэба сустрэцца, але яны не ведаюць, як4

Пуцін упершыню за сем месяцаў выехаў за межы Масквы і Пецярбурга4

Губернатар Бранскай вобласці апублікаваў фотаздымкі беларускіх дзяцей з бальніцы17

У Мінску здаюць у арэнду мікракватэру плошчай 10 «квадратаў»1

Максімальныя 400 балаў набралі выпускнікі з Баранавічаў, Светлагорска і Ліды

«А дзе лёгка? Дзе лёгка, сябры?». Што ўбачыў расійскі блогер падчас трохдзённай паездкі ў Беларусь21

Чалавек, якога абвінавачвалі ў забойствах, займаўся з дзецьмі ў летніку ў Віцебскай вобласці7

Пашынян публічна назваў аднаго са сваіх апанентаў «прабеларускім алігархам»3

Каб даць рады паліўным праблемам, Расія пачала закупляць бензін у азіяцкіх краін1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы10

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць