Вайна1010

СБУ сцвярджае, што перахапіла расійскі дакумент, з якога вынікае, што ўкраінскіх БПЛА над трасай пад Бранскам не было

Паводле паведамлення СБУ, гэты дакумент быў атрыманы ў ходзе контрразведвальных мерапрыемстваў.

Служба бяспекі Украіны заявіла, што перахапіла афіцыйны расійскі дакумент, які адмаўляе датычнасць Украіны да ўдару па аўтобусе з беларускімі грамадзянамі ў Бранскай вобласці.

Гаворка ідзе пра інфармацыйную даведку маніторынгавага цэнтра дзяржаўнай установы Бранскай вобласці «Бяспечны рэгіён». Паводле паведамлення СБУ, гэты дакумент быў атрыманы ў ходзе контрразведвальных мерапрыемстваў.

У зводцы сцвярджаецца, што на момант інцыдэнту з аўтобусам у паветранай прасторы раёна не было ўкраінскіх беспілотных лятальных апаратаў.

У прыватнасці, у перахопленай даведцы адзначаецца, што:

 — «Рэгіянальны сегмент аператыўнага штаба Адзінага нацыянальнага цэнтра» не зафіксаваў БПЛА ў раёне інцыдэнту;

— наяўнасць дронаў у паветранай прасторы таксама не пацвердзіў дзяжурны радыёлакацыйнага батальёна ў расійскім населеным пункце Супанева;

— акрамя таго, дзяжурны 32‑й дывізіі расійскіх войскаў таксама не пацвердзіў палётаў беспілотных апаратаў у адпаведны час.

Такім чынам, у СБУ лічаць, што існуюць падставы меркаваць, што ўдар па аўтобусе з грамадзянамі Беларусі ў Бранскай вобласці мог быць спецаперацыяй расійскіх спецслужбаў.

Каментары10

  • республика
    18.06.2026
    Ну вось і тлумачэнні, на паперцы, чорны па беламу.
    выбачайся, сашка, па новай
  • лупу
    18.06.2026
    Открыли Америку... Только последний идиот может утверждать, что это сделали украинцы !
  • Indrid Cold
    18.06.2026
    Наступны доказ што гэта зрабілі расейцы

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць