Здаецца, у Беларусі з’явіўся новы прэтэндэнт на званне самага дарагога базавага прадукту.

У адной з крам заўважылі фермерскую соль: за слоічак вагой 50 грамаў просяць амаль 40 рублёў, піша Onliner.by.
Вядома, гэта не звычайная соль — яна з труфелем і прывезеная з Італіі. У складзе, акрамя солі і сушанага труфеля, пазначаны таксама араматызатар.
Вытворцам прадукту названа ферма Villa Magna ў Таскане, якая займаецца вырошчваннем труфеляў і вытворчасцю прадуктаў з труфелямі.
Кілаграм такой солі каштуе амаль 800 рублёў, але літаральна побач на паліцы ў яе ёсць канкурэнт: іншая італьянская труфельная соль каштуе 31,49 рубля за 100 грамаў.
Каментары