Афіша

Публічная лекцыя Ігара Бабкова ў Віцебску — 24 мая

24 мая Лятучы ўніверсітэт ладзіць у Віцебску першую публічную лекцыю з цыклу «Urbi et Orbi». На тэму «Беларусь як інтэлектуальная праблема» разважае філосаф Ігар Бабкоў.

Вось ужо два гады, як Лятучы ўніверсітэт распачаў у Мінску цыкл публічных лекцый «Urbi et Orbi». Назва цыклу — не проста гучны слоган: арганізатары задумвалі гэтыя лекцыі як месца, дзе можна пачуць важныя, актуальныя выказванні пра сучасную Беларусь, якія маюць патэнцыял стаць арыенцірам у грамадскім і ў індывідуальным жыцці беларусаў. За гэты час у межах Лятучага ўніверсітэта было арганізавана болей за трыццаць лекцый, падчас якіх вядомыя інтэлектуалы, мастакі, культурныя і грамадскія дзеячы мелі магчымасць данесці да шырокага кола людзей думкі, ідэі і праблемы, якім прысвячаюць сваё жыццё і творчасць. У сезоне 2012–2013 года ўніверсітэт адчыніў рэгіянальную пляцоўку публічных лекцый у Магілёве.

Цыкл «Urbi et Orbi» у Віцебску пачнецца з лекцыі філосафа, паэта і празаіка Ігара Бабкова.
Лектар запрашае слухачоў да дыскусіі пра беларускую традыцыю, што выступае адной з версій разважання пра Беларусь як «інтэлектуальную праблему». У прадмове да сваёй лекцыі філосаф кажа:

«За апошняе дзесяцігоддзе Беларусь стала важнай і нават моднай інтэлектуальнай праблемай. Беларуская ідэнтычнасць, беларуская ідэя і беларускі дыскурс, тутэйшасць і новае беларускае кіно, беларускі постмадэрн і трэш-літаратура — усё гэта заняло сваё месца на сцэне публічнай увагі, канчаткова пакінуўшы ў мінулым (і для мінулага) панылыя галашэнні і скаргі на адсутнасць. І цяпер мы гатовыя зрабіць наступны крок — распачаць гаворку пра беларускую традыцыю».

Публічная прамова Ігара Бабкова «Беларусь як інтэлектуальная праблема» адбудзецца 24 мая 2013 па адрасе: г. Віцебск, вул. Белабародава 5, вялікая зала Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва. Пачатак, а 18-й. Уваход вольны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Усе навіны →
Усе навіны

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну10

У Лунінцы 9‑гадовы хлопчык на квадрацыкле збіў 7‑гадовае дзіця на веласіпедзе

У Брэсце верніцу адправілі ў ізалятар за велікодныя размовы з мінакамі на вуліцы8

Выдавецтва «Папуры» анансуе дзясятак кніг для дзяцей і дарослых

У Мінску беларускія клубніцы прадаюцца ўжо ад 5 рублёў за кілаграм1

Сямейнай пары работнікаў дзіцячага садка далі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі» 12 і 14 гадоў. Вось што кажуць сябры сям'і6

Упершыню за 23 гады на Краснай плошчы вырашылі не праводзіць святочны канцэрт да Дня Расіі9

21‑гадовы расійскі хакеіст выпадкова застрэліўся на вачах у дзеда. Пенсіянер не вытрымаў гора і забіў сябе5

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць