Аўтавакзал «Маскоўскі» будзе знесены ў апошнюю чаргу рэалізацыі праекта па будаўніцтве комплексу «Газпрамам».Пра гэта на
«Дата зносу дакладна не вызначана, але паводле інвестыцыйнага дагавора па праекце, які будзе рэалізоўваць „Газпаом“, аўтавакзал будзе знесены ў апошнюю чаргу. Ён будзе функцыянаваць да таго, пакуль не завершацца ўсе падрыхтоўчыя і праектныя работы, з мэтай мінімізаваць нейкія страты для горада», — сказала Бірыч.
Паводле яе слоў, загрузка гэтай аўтастанцыі невысокая.«Сёння ў нас ёсць магчымасць пераразмеркаваць маршруты на станцыі па вуліцах Карастаянавай і Славінскага, на вакзалы «Усходні» і «Цэнтральны», — падкрэсліла намеснік старшыні выканкама.
«Гэтае рашэнне не паўплывае на пасажырапаток, і транспартныя зносіны застануцца такімі ж ненапружаным. Я магу вас запэўніць, што пасажыры ад гэтага не пацерпяць», — адзначыла Бірыч. Яна назвала «хваляванні сярод насельніцтва, якія падаграваюцца некаторымі СМІ, неабгрунтаванымі».
Адказваючы на пытанне пра будаўніцтва новага аўтавакзала, Бірыч паведаміла, што яго плануецца ўзвесці у раёне ваенных ціраў ва Уруччы пасля будаўніцтва яшчэ адной станцыі метро ў гэтым напрамку.
«Аўтастанцыя будзе пабудаванапа-за зонай зялёных насаджэнняў згодна з горадабудаўнічай канцэпцыяй і генпланам», — запэўніла намеснік старшыні Мінгарвыканкама.
-
«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты
-
У Мінску да Новага года паставяць 33 ёлкі
-
У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву
Каментары