Свет4343

Беларуска Святлана Маркіяновіч трапіла ў палон да сірыйскіх паўстанцаў - відэа

Прынамсі, з’явілася відэа, дзе маладая жанчына называе сябе так і называе сябе беларускай. Пад дуламі аўтаматаў яна прызнаецца ў шпіёнстве на карысць шыіцкай групоўкі «Хезбалах». У цітрах яна пазначана як «Святлана Маркімовіч». Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», гаворка можа ісці пра Святлану Маркіяновіч — ураджэнку горада Жодзіна, якой 30 гадоў.

На YouTube відэа выкладзенае 9 жніўня карыстальнікам shaker motlak.

У Сірыі два гады доўжыцца грамадзянская вайна. У ёй алавітам на чале з уладным кланам Асадаў супрацьстаяць партызаны-суніты.

Як адзін, так і другі бок дзейнічае крывавымі метадамі. На баку ўладаў выступае і ліванская групоўка «Хезбалах». Гэтае добра ўзброенае Іранам злучэнне нанесла шэраг паразаў паўстанцам у раёне горада Хомс і ліванскай мяжы. Таму менавіта супраць яго скіраваны гнеў партызанаў.

Партызаны, праціўнікі Асада, уяўляюць сабой кангламерат разнародных сілаў. Сярод іх дзейнічаюць як атрады дэзерціраў з сірыйскай арміі, так і тэрарыстычныя ячэйкі, звязаныя з «Аль-Каідай», а таксама проста крымінальныя банды.

Мяркуючы па відэа, беларуска і малдаванка трапілі ў рукі аддзела, звязанага з Свабоднай сірыйскай арміяй — адносна памяркоўнай і адказнай сілай у паўстанцкім руху. Гэта павялічвае шанцы на шчаслівы канец гэтай драмы дзвюх жанчын.

"Мы цяпер старанна вывучаем усе акалічнасці з'яўлення дадзенага матэрыялу", - паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, каментуючы з'яўленне роліка.

Просім чытачоў, якія маюць больш інфармацыі пра гэтую сітуацыю, паведамляць каментарах.

Каментары43

Цяпер чытаюць

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць31

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Падаляк: Зяленскі гатовы да сустрэчы з Пуціным5

Памёр былы міністр эканомікі Уладзімір Шымаў10

Домрачава расказала, чаму не плануе працаваць трэнерам у Беларусі1

Памерла Мая Кляшторная4

Беларусы пасля паездкі ў Партугалію атрымалі рахунак на 100 тысяч еўра2

У Румыніі кантралявана падарвалі Дунай, каб скіраваць паток вады на АЭС4

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць45

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра працуе таксама ў Абхазіі2

Зяленскі: Украіна будзе старацца прымусіць РФ скончыць вайну да зімы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць31

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць