Эканоміка

Племянныя вытворчасці Беларусі выкінулі на вецер больш за 40 млрд бюджэтных сродкаў

У выніку рэалізацыі Рэспубліканскай праграмы па племянной справе ў жывёлагадоўлі на 2011-2015 гады больш за 40 мільярдаў рублёў выкінута на вецер. Такія дадзеныя апублікаваў Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Адпаведныя матэрыялы праверкі КДК накіраваў у праваахоўныя органы.

Як было адзначана на калегіі КДК, штогод на развіццё племянной справы ў Беларусі накіроўваюцца мільярды рублёў, але з году ў год праграма не выконваецца. Пры гэтым Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, аблвыканкамы і ГА «Белплемжыўаб'яднанне», якія павінны не толькі самі актыўна ўдзельнічаць у рэалізацыі праграмы, але і ажыццяўляць нагляд за яе ходам, фактычна выконваюць свае абавязкі не сваімі рукамі.

КДК не раз інфармаваў урад аб выяўленых недахопах і некаторыя моманты атрымалася сумеснымі намаганнямі выправіць, але чарговыя праверкі паказалі, што многія ўказанні кіраўніцтва краіны ігнаруюцца адказнымі асобамі, у выніку чаго па-ранейшаму дзесяткі мільярдаў рублёў альбо трацяцца не на тыя мэты, альбо цалкам не эфектыўна.

Так толькі ў 2013 годзе на рэалізацыю праграмы па развіцці племянной справы з бюджэту было накіравана каля 200 мільярдаў рублёў, але замест прыросту племянной справы быў атрыманы яго заняпад. Паводле дадзеных КДК, за 2013 год у краіне было атрымана на 10,9% племянных цялятаў менш, чым у 2012 годзе. Пры гэтым асноўнымі пакупнікамі цялят з'яўляюцца не сельскагаспадарчыя арганізацыі, а мясакамбінаты. Напрыклад, КСУП «Племянны завод «Дружба» накіраваў у гаспадаркі ў 2011 годзе ўсяго 4,7% ад выпушчаных бычкоў, а ў 2012 годзе — 4,1%. Усе астатнія пайшлі на мяса. Аналагічная сітуацыя і на ГП «Племзавод «Ленін», дзе рэалізавана на племянныя мэты ўсяго 7% ад вырабленых племянных свіней.

На думку КДК, усё гэта адбываецца пры безуважнасці Мінсельгасхарча і аблвыканкамаў, якія сваімі дзеяннямі фактычна падштурхоўваюць некаторыя племянныя арганізацыі на атрыманне дармовых грошай, каб потым патраціць іх зусім не на тыя мэты, якія заяўлены. Яны заяўляюць як племянных жывёл, якія на самай справе такімі не з'яўляюцца. Так СВК «Палеская ніва» заявіла як племянных 78 бычкоў, банальна падрабіўшы дакументы. Пры гэтым дапамогу гаспадарцы ў гэтым аказалі раённыя ўлады. У выніку гаспадаркай неабгрунтавана атрымана 1,2 мільярда рублёў.

Асабліва турбуе КДК імпарт спермы бычкоў, 98 % якога, на суму амаль 3 мільёны даляраў, аддадзена на водкуп прыватным структурам. Пры гэтым, як правіла, пасярэднікі ўжываюць пры пастаўках 100 % надбаўку.

Як было заяўлена на калегіі КДК, у выніку рэалізацыі праграмы па развіцці племянной справы, больш за 2 мільярды рублёў былі атрыманыя незаконна і выкарыстаныя цалкам на іншыя мэты. Яшчэ больш за 44 мільярды рублёў былі выкарыстаныя не эфектыўна.

Таксама праверкі выявілі масавыя парушэнні ветэрынарна-санітарных правілаў, у выніку чаго адбывалася масавае выбыццё племянных цялятаў з-за хвароб. Асноўная прычына такога стану спраў — адсутнасць у арганізацыях кваліфікаваных заатэхнікаў і ветэрынараў.

Вынікі праверак накіраваны ў праваахоўныя органы для дачы прававой ацэнкі дзеянням службовых асоб, а таксама ва ўрад і ў зацікаўленыя ведамствы.

Каментары

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Іскандэры» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі21

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Іскандэры» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

«Упэўненая, што яны будуць пакараныя». Сястра Рамана Бандарэнкі — пра шэсць гадоў пасля ягонай смерці9

Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з Петэрам Мадзьярам2

Назвалі 10 самых ціхіх гарадоў свету. Усе яны знаходзяцца ў Еўропе3

У нью-ёркскім Брукліне абрынуўся жылы дом. Як мінімум 8 ахвяр

Махляры напалохалі беларускую дзяўчынку вайсковымі дронамі

Джэнсэн Хуанг пакінуў пасаду генеральнага дырэктара Nvidia1

Пуцін прапанаваў правесці новую гуманітарную аперацыю паводле ўзору Алешак7

У ЗША бацька закапаў дзіця ў пераносцы для сабак. Але яно выжыла, правёўшы пад зямлёй суткі3

Маці, якая страціла дзвюх дачок у ДТЗ пад Оршай, асудзілі на тры гады зняволення. За яе просяць заступіцца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Іскандэры» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі21

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Іскандэры» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць