Мова77

Выйшаў падручнік санскрыту: у Мінску адбылася прэзентацыя 

29 кастрычніка ў Галерэі «Ў» адбылася прэзентацыя кнігі «Уводзіны ў традыцыйны санскрыт».

Міхаіл Баярын, філосаф, лінгвіст, санскрытолаг, перакладчык і паэт, прадставіў публіцы вынікі шматгадовай працы — падручнік санскрыту. У падручніку выкарыстаны канструктыўны падыход: вучань навучыцца актыўна ўтвараць мову, а не засвойваць пэўны лексічны склад ці размоўныя фразы. Мінімум лексікі, максімум словаўтварэння. Падручнік адкрывае магчымасць засвоіць мову да ўзроўня чытання арыгінальных тэкстаў са слоўнікам.

Традыцыйная граматыка выкладаецца як цэласная сістэма. Санскрыт выкладаецца перадусім як мова ведавай спадчыны, з павагай да традыцыі і як шлях у традыцыю. Акрамя таго, гэта першы беларускі падручнік санскрыту.

Кніга выдана за кошт выкладчыкаў санскрыту і іх вучняў. Яны называюць сябе школай: кожны наступны выкладчык, які вырас на дадзеных метадах вывучэння, працягвае выкладаць і пашыраць кола прыхільнікаў санскрыта менавіта такім чынам.

Вялікую працу па рэдактуры і вёрстцы зрабілі Алег Жлутка і Ігар Кулікоў. Тэксты на санскрыце ў падручніку напісаны шрыфтом, які Міхаіл маляваў уласнаруч на працягу трох гадоў. Шрыфт мае каля 1700 знакаў і ўтварае найбольшую колькасць лігатур санскрыту. Над самой кнігай суполка працавала адзін год.

Міхаіл падзяліўся, што друку чакаюць яшчэ некалькі кніг –пераклады на беларускую мову «Бгагавад-Гіты» і «Граматыкі Паніні», а таксама асноўны курс падручніка санскрыту. Падрыхтавана для друку кніга «Узоры свадзеі». Ігар Кулікоў, паэт і перакладчык з санскрыту і іншых старажытных моваў, рыхтуе пераклад першай часткі «Рыг-веды» і «Законаў Ману».

Асаблівую ўвагу на прэзентацыі прысвяцілі граматыцы Паніні. Па словах Міхаіла, яна цалкам адпавядае законам праграмавання. Дарэчы, паводле другой адукацыі Міхаіл Баярын — інжынер-праграміст.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць