Музыка2323

Dzieciuki прэзентавалі кліп, на здымках якога былі затрыманыя — «Хлопцы-балахоўцы» ВІДЭА

Прэм’еру кліпа «Хлопцы-балахоўцы» музыкі прымеркавалі да Дня герояў – дня, калі афіцыйна пачалося Слуцкае паўстанне 1920 года.

Менавіта падчас здымак відэа да «Хлопцаў-балахоўцаў» гурт быў затрыманы ў поўным складзе. Але здаровы сэнс узяў уверх – музыкаў адпусцілі, а канфіскаваныя відэаматэрыялы і частку рэквізіту пасля праверкі аддалі рэжысёру роліка Антону Цялежнікаву, таму выхад роліка адбываецца як і запланавана – 27 лістапада на тэлеканале «Белсат».

«Гэты твор напісаны ў гонар тых ваяроў, якія ў 1920-я імкнуліся бараніць незалежнасць маладой дзяржавы БНР. Яна напісана ў памяць пра чалавека, пад кіраўніцтвам якога жаўнеры ў разы уступаючы колькасна, далі бой Чырвонай арміі, якая несла «сьветлае будучае». Таму мы прэзентуем кліп на Дзень Герояў», – кажа тэкставік гурту Дзяніс Жыгавец.

Гэта ўжо чацьвёрты кліп гарадзенцаў, зроблены сёлета. Да гэтага музыкі прадставілі відэаўвасабленне да песень «Сумнае рэгі», «Лясныя браты» і «Ладзьдзя роспачы». «Мы не імкнемся за колькасцю і ня ставім мэту здымаць кліпы. Так выходзіць, што ініцыятыву выяўляюць іншыя людзі – Антось Цялежнікаў, Вера Стома, Алесь Залеўскі і Яўген Шапчыц. Таму ўся павага і лаўры – іхнія», – кажа вакаліст каманды Алесь Дзянісаў.

Dzieciuki сёлета ў ліку галоўных прэтэндэнтаў на атрыманне званьня «Героі году» ад парталу Tuzin.fm. 12 сьнежня ў мінскім клюбе «Піраты» выступяць з сэтам сваіх найлепшых песень.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта45

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Наві Пілай, даведаўшыся пра ўзнагароду, пажартавала з Трампа2

Трамп заявіў, што паспяхова дамовіўся з Пуціным пра пастаўкі паліва42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта45

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць