Мова1414

Тыпавыя юрыдычныя дакументы для вядзення бізнесу перакладзены на беларускую мову

Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу ініцыявала стварэнне працоўнай групы па перакладзе на беларускую мову пакета тыпавых дакументаў, неабходных для вядзення бізнесу.

У прыватнасці, экспертамі падрыхтаваны пераклад дзесяці найбольш ужывальных дакументаў: акта выкананых работ, даверанасці, дамовы камісіi, дамовы куплі-продажу, дамовы на аказанне паслуг, загаду аб прыёме на працу, пратакола, працоўнай дамовы, рахунка-фактуры і статута.

Пытанне аб неабходнасці мець шаблоны дакументаў на беларускай мове было ўзнята слухачамі першага набору курсаў бізнес-беларускай, распачатых Асацыяцыяй Еўрапейскага Бізнесу.

У распрацоўцы беларускіх тыпавых юрыдычных дакументаў прынялі ўдзел:

  •  Алена Анісім, першы намеснік Старшыні ТБМ, навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі
  • Вераніка Мазуркевіч, лінгвіст, выкладчык курсу бізнес-беларускай у АЕБ
  • Кампанія «Праўны пераклад»
  • Iнтэрнэт-агенцтва перакладаў LINGVA-BY

У далейшым Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу плануе дапаўняць дадзены пакет дакументаў. Таму будзем удзячныя за іншыя перакладзеныя юрыдычныя дакументы або свае прапановы наконт таго, якіх яшчэ дакументаў не хапае вашай кампаніі для вядзення справаводства па-беларуску.

Таксама нагадваем, што да 19 студзеня 2015 года Асацыяцыя праводзіць другі набор на курс па вывучэнні дзелавой беларускай мовы. Прадстаўнікі камерцыйных кампаній атрымаюць магчымасць развіць навыкі вуснай і пісьмовай бiзнес-камунiкацыi на беларускай мове для правядзення дзелавых перамоваў, нарад, прэзентацый, сумоўяў і г.д.

Важна! Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнеса рэкамендуе пры падрыхтоўцы дакументаў звяртацца за кваліфікаванай дапамогай юрыстаў. Дадзеныя формы дакументаў прадстаўлены ў якасці ўзораў выключна для адукацыйных мэтаў.

Спампаваць дакументы ў ZIP-архіве

Каментары14

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць