Афіша11

WZ-Orkiestra Змітра Вайцюшкевіча сыграе найлепшае за 15 гадоў

У межах праекту «Жывы Тузін» гурт Змітра Вайцюшкевіча зладзіць юбілейны канцэрт у клубе «Піраты».

На рэдкім для гурту клубным канцэрце WZ-orkiestra выйдзе на сцэну поўным складам:

баяніст-віртуоз Аляксандр Шувалаў, піяніст і кіраўнік джаз-ансамблю «Дыліжанс» Андрэй Лабчэўскі, гітарыст Алег Івановіч, вядучы джазавы бас-гітарыст Вячаслаў Сяргеенка, бубнач з аркестра Купалаўскага тэатра Андрэй Сапоненка і сам Зміцер Вайцюшкевіч.

Канцэрт пачнецца а 19-й і будзе доўжыцца каля 2 гадзін. Цана квіткоў – 165 тысяч за танцпляцоўку і 215 тысяч за столік. Набыць квіткі анлайн можна тут.

Музыкі выканаюць творы з праектаў «Народны альбом», «Я нарадзіўся тут», «Святы вечар», «Цацачная крама», «Паравіны году», «Апошні золак» і іншых, песні на словы Караткевіча, Ваячака, Бураўкіна, Барадуліна, Някляева, Вольскага. Частка праграмы ўжо запланаваная, частка будзе вызначаная наўпрост падчас канцэрту.

Адмыслова пад канцэрт Tuzin.FM абнавіў старонку, прысвечаную Вайцюшкевічу і WZ-Orkiestra, на якой можна праслухаць і спампаваць песні гурту.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць