«Я адстаяў 70 хвілін». Мінчукі прыйшлі на стадыён «Дынама» глядзець Лігу чэмпіёнаў — многія засталіся галодныя і без піва
Многія засталіся задаволеныя атмасферай. Але не тыя, хто хацеў паесці і выпіць.

30 мая праходзіў фінал Лігі чэмпіёнаў. У Мінску ладзілі трансляцыю ў некалькіх месцах, у тым ліку на стадыёне «Дынама». Там паглядзець матч паміж французскім «Пары Сен-Жэрмен» і англійскім «Арсеналам» сабралася 10 800 чалавек.
Арганізатары разлічвалі, што прыйдзе яшчэ болей, але перашкодзіў дождж.
Гледачы размясціліся ў крэслах-мяшках і на пледах на полі арэны. Многія засталіся задаволеныя атмасферай. Але не тыя, хто хацеў паесці і выпіць.
Гледачы апісваюць: на 11 тысяч чалавек было толькі 7 ці 8 палатак, дзе прадавалі ежу.
«Гэта поўны трэш, арганізацыя на нулявым узроўні, мы адстаялі ў чарзе з 18:30 да 19:50, і проста сышлі без ежы і напояў, таму што чарга не рухалася», — скардзіліся ў сацсетках.
«Сталі а 18.30 у чаргу, да 80‑й хвіліны ўзялі піва», — пішуць іншыя.
«Я адстаяў 70 хвілін. Калі да кіёска было чалавек 10, там прадавалі толькі ваду і гарбату».
«Мы ў выніку псіханулі пасля 20 хвілін, дачакаліся канца першага тайма і сышлі туды, дзе кормяць».
«У падтрыбунцы 50 хвілін, толькі па піва. Па ежу не ведаю, колькі трэба было стаяць. Кожны раз такое».
«Я пашкадаваў, што не пайшлі ў «Лідбір двор» з [каментатарам] Навіцкім».
Іншыя ж падзяліліся, што змаглі пранесці тэрмасы з гарбатай і печыва з сабой.
Каментары