Грамадства2727

Кадэбэшнікі тэлефануюць беларусам у эміграцыі праз іх сяброў — чаго хочуць?

Сяброў Антона (імя змененае па просьбе героя) па чарзе пачалі выклікаць супрацоўнікі КДБ. Прычым сустрэчы прызначаліся хітрым шляхам — іх аператыўна выклікалі ці ў ДАІ, ці ў падатковую, ці ў пашпартны стол, але на месцы іх сустракалі супрацоўнікі КДБ.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Антон не жыве ў Беларусі з 2022 года. Першы раз сілавікі выйшлі на яго пару месяцаў таму, акурат праз сябра.

«Яны пазванілі мне з тэлефона сябра, каб я дакладна падняў слухаўку. Як я зразумеў, яны ж раней датэлефаноўваліся да мяне з беларускага нумара самі, але я ігнараваў», — расказвае мужчына.

«Таварыш адразу сказаў мне, што ён знаходзіцца ў атачэнні супрацоўнікаў органаў і са мной хочуць паразмаўляць. Кадэбіст назваў імя і больш ніякай інфы пра сябе не даў, сказаў: «Нельга». Адразу абазначыў, што бацькоў ён нібыта спецыяльна не турбаваў, бо яны ў гадах».

Найперш суразмоўцу цікавілі данаты на Полк Каліноўскага і наяўнасць жадання папоўніць яго шэрагі ці знаёмыя, якія ўжо служаць там.

«Ён адразу абазначыў, што ў іх ёсць усе спісы данацёраў, і я сярод гэтых шэрагаў».

Далей супрацоўнік пачаў распытваць пра дыяспару, хто арганізатар мітынгаў за мяжой, але Антон абазначыў, што пра іншых людзей размаўляць не збіраецца, толькі пра сябе.

«Ён запытаў мяне, ці хачу я вярнуцца ў Беларусь, і сказаў, што можа з гэтым дапамагчы. Тры разы паўтарыў «давай працаваць, і я табе дапамагу вярнуцца на радзіму». Але ясна, што ўсё гэта хлусня. На супрацоўніцтва з сілавікамі можа пагадзіцца толькі той, хто жыве ў танку».

Па інфармацыі суразмоўцы, супрацоўнікі КДБ таксама дапыталі іншых яго сяброў. Пасля гэтага тыя перасталі выходзіць з ім на сувязь і падтрымліваць хоць якую камунікацыю.

Таксама Антон распавёў, што нехта цягам амаль двух гадоў мэтанакіравана і няспынна спрабуе ўзламаць яго беларускі тэлеграм.

Раней мы расказвалі, як кадэбэшнікі спрабуюць вербаваць беларусаў-эмігрантаў праз іх бацькоў.

Каментары27

  • Восіп
    31.05.2026
    Аналягічная гісторыя. Толькі ня ў Менску...
  • Indrid Cold
    31.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Типок Вагнерок
    31.05.2026
    Але, с вами говорит Типок Вагнерок. Фильм «Звонок» помните?

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць