Грамадства44

У Пастаўскім раёне затрымалі грамадзяніна Літвы, які прыехаў да мясцовых старавераў

Мужчыну затрымалі падчас рэлігійнай службы ў вёсцы Кукляны. Яго вінавацяць у тым, што ён не меў права праводзіць такія службы на тэрыторыі Беларусі. Вядома, што ён збіраўся афіцыйна зарэгістраваць рэлігійную грамаду ў Пастаўскім райвыканкаме. Публікацыю ў «Пастаўскім краі» заўважыў канал «Віцебская вясна».

Як паведамляе раёнка, Куклянская рэлігійная абшчына не зарэгістраваная, іншаземец, які называў сябе духоўным настаўнікам стараверскай абшчыны, спрабаваў зарэгістраваць абшчыну і звяртаўся ў Пастаўскі райвыканкам. 

Паводле мясцовых прапагандыстаў, пададзеныя дакументы не адпавядалі ўзорам, якія прадаставілі ініцыятару, а рабочая група райвыканкама выявіла ў іх факты фальсіфікацыі. У гарвыканкаме прыйшлі да высновы, што агульныя сходы ўдзельнікаў абшчыны фактычна не праводзіліся, у спісы заснавальнікаў унеслі грамадзян, якія нават не ведалі пра гэта, людзей уводзілі ў зман пры зборы подпісаў. Ім, сцвярджаюць у райвыканкаме, казалі, што яны падпісваюцца за добраўпарадкаванне царквы і могілак, статут абшчыны супярэчыў беларускаму заканадаўству.

Грамадзяніна Літвы затрымалі проста падчас богаслужэння. Яго далейшы лёс пакуль не вядомы. 

Вёска Кукляны (Камайскі сельсавет) — вядомы гістарычны цэнтр стараверства на Віцебшчыне. Яны маюць уласныя рэлігійныя абрады. Тут захаваўся ўнікальны гістарычны помнік — Храм Успення Прасвятой Багародзіцы. Гэтая драўляная царква была пабудавана ў першай палове XIX стагоддзя.

У сярэдзіне XIX стагоддзя, калі ў рэгіёне дзейнічалі жорсткія абмежаванні на стараверскія набажэнствы, Куклянскі прыход і суседнія Апідамы былі аднымі з нямногіх месцаў, дзе афіцыйна функцыянавалі дазволеныя малельныя будынкі, піша «Віцебская Вясна». 

Каментары4

  • Кол
    31.05.2026
    Мае продкі з боку маці былі стараверамі, мне ад іх перадалася апантаная патрэба ў чысьціні ды гідлівасьць. Ня так і мала...
  • Ну
    01.06.2026
    Кол, гідлівасць да каго? ці чаго? Па змаўчанні, гэта не самая лепшая рыса характару...
  • Кол
    01.06.2026
    Ну, ды я й сам гэта ведаю, але ж у спадчыну альбо бярэш усё, альбо ад усяго адмаўляешся. Адмовіцца было немагчыма, самі разумееце... :) Што тычыцца пытаньня, дык калі я напісаў пра патрэбу чысьціні, то й да чаго гідлівасьць павінна быць ясна. :)

Цяпер чытаюць

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

Украіна ўпершыню выкарыстала ўласную балістычную ракету5

Цягам апошніх дзён на сайт «Нашай Нівы» ажыццяўляецца гібрыдная (ddos/scan) атака. Сёння яна асабліва інтэнсіўная3

Перабежчыка Вайцяхоўскага выключылі са спісу тэрарыстаў3

Рыжанкоў: Беларусь гатовая аднавіць механізмы вайсковай сувязі з НАТА5

Літоўскі ўрад ухваліў забарону беларусам набываць жыллё каля стратэгічных аб'ектаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць