Нерухомасць1717

У Ждановічах прадаюць катэдж, створаны па праекце Zrobim. Нават недакончаны ён уражвае

Участак — 17 сотак, з хвоямі. Шырокія шкляныя тэрасы нібы ўбудаваныя ў бор.

Так выглядае катэдж на рэндэрах архітэктурнага бюро. Тут і далей фота: Realt.by

Былыя дачныя пасёлкі ў Ждановічах, дзе знаходзіцца і лецішча-музей Васіля Быкава, ужо не пазнаць. Тэрыторыя ўсяго за пару кіламетраў ад МКАД за апошнія гады забудавалася дарагімі сучаснымі катэджамі, якія ўражваюць архітэктурай і маштабам.

Лецішча Быкава — на 6‑й Дачнай вуліцы. А недалёка, на 1‑й Дачнай,у Ждановічах выставілі на продаж адзін з самых незвычайных будынкаў у гэтай частцы прыгарада. Катэдж будуецца паводле праекта бюро Zrobim Architects, да якіх у красавіку прыходзілі сілавікі.

Актуальны стан катэджа

Мяркуючы па фота, асноўныя будаўнічыя работы ўжо завершаныя. Дом атрымаў гатовы фасад, панарамнае шкленне, дах і вонкавае аздабленне. А вось унутры працы яшчэ — пачаць і скончыць.

Будынак вылучаецца строгімі геаметрычнымі формамі, плоскім дахам, панарамным шкленнем амаль на ўсю вышыню паверхаў. Аздабленне выканана керамічнымі плітамі і натуральным дрэвам. Фасады спалучаюць светлыя і графітавыя адценні, а ўся кампазіцыя нібыта ўбудаваная ў сасновы лес.

Асабліва эфектна задуманы галоўны фасад: двухпавярховы аб’ём з шырокімі тэрасамі. Праект прадугледжвае вялікую адкрытую зону адпачынку, а таксама басейн і саўну.

Агульная плошча катэджа — 657 квадратных метраў. Участак — 17,46 соткі ў прыватнай уласнасці.

На першым паверсе запраектавалі велізарную гасцёўню плошчай больш за 90 «квадратаў», асобную зону адпачынку амаль на 62 квадратныя метры, некалькі кабінетаў, трэнажорную залу, кухню, гараж на дзве машыны і вялікую тэрасу.

На другім паверсе — тры спальні, у тым ліку спальня бацькоў амаль на 50 квадратных метраў з уласным санвузлом і выхадам на тэрасу больш як 55 «квадратаў». У падвальнай частцы размясцілі тэхнічныя памяшканні для сістэм водаачысткі і абслугоўвання дома.

Адпаведна апісанню сайта Realt.by, дом пабудаваны па маналітна-каркаснай тэхналогіі, а сцены запоўнены керамічнымі порыстымі блокамі — гэта сучасны матэрыял з мноствам дробных паветраных пораў, які лепш утрымлівае цяпло і дае добрую гукаізаляцыю.

Так выглядае катэдж на рэндэрах архітэктурнага бюро

Для фасадаў выкарысталі керамічныя пліты Laminam — аднаго з самых вядомых еўрапейскіх брэндаў у сегменце архітэктурнай керамікі, і лістоўніцу, якая прапітаная фінскай алівай. Плоскі дах пакрылі сучаснай ізаляцыйнай сістэмай Hyperdesmo, якая павінна надзейна абараняць дом ад працёкаў і вільгаці. Да дома ўжо падведзены газ, вада і цэнтральная каналізацыя.

Так выглядае катэдж на рэндэрах архітэктурнага бюро

Ад катэджа лясной сцежкай можна пешшу за 8 хвілін дайсці да пляжа №5 Мінскага мора. Побач знаходзяцца санаторыі «Беларусачка» і «Ракета», навучальна-спартыўная база БДУ і Федэрацыі прафсаюзаў. На супрацьлеглым беразе Свіслачы — забаўляльны цэнтр «Сябры», медыцынскі цэнтр «Неа» і Рэспубліканскі клінічны медцэнтр Кіраўніцтва справаў Лукашэнкі.

Да Кастрычніцкай плошчы ці плошчы Перамогі ад дома аўтамабілем можна даехаць за 25 хвілін. Але побач ёсць і прыпынак грамадскага транспарту.

За няскончаны катэдж просяць 1,7 мільёна даляраў.

На гэтай жа вуліцы за мільён даляраў цяпер прадаецца яшчэ адзін катэдж — з участкам на дзве соткі меншым. Сам дом прыкладна на 200 квадратных метраў кампактнейшы. Таксама ў продажы ёсць пусты ўчастак на 11 сотак — за яго просяць каля 395 тысяч даляраў у эквіваленце.

Каментары17

  • Indrid Cold
    31.05.2026
    Нейкі гандлёвы цэнтар, не хапае рэкламы нагаточкаў і жывога піва ;)
    Не ведаю, хто бы хацеў жыць у гэтым.
  • Синдбад
    31.05.2026
    Якое яшчэ Zrobim, у Юрмале, у Булдуры, гадоў 17 ужо такі самы стаіць на выдме, пры самым моры. Хіба што фасад у іншым аздабленні.
  • .
    31.05.2026
    Барадзед, нраіцца або не, зайздросці моўчкі. Насамрэч гэта цікава выглядае і арганізацыя прасторы. Канешне новага тут ужо мала, але чаму не?

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нампаліта пагранічнай заставы з Хойнікаў адправілі ў калонію па справе Гаюна6

Азаронак выступіў у гумарыстычным «ДХ шоу»18

У Мінску больш не будзе камерцыйнага долевага будаўніцтва3

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%6

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць