Афіша33

6 лютага ў Гомелі — прэзентацыя манаграфіі Віктара Цемушава «На ўсходняй мяжы ВКЛ»

Гомель. Канферэнц-зал гатэля «Амакс» (Кісялёва 6, побач з чыгуначным вакзалам). 16.00.

У найбліжэйшую пятніцу ў Гомелі адбудзецца першая рэгіянальная прэзентацыя манаграфіі Віктара Цемушава «На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага» (сярэдзіна XIV — першая палова XVI ст.)».

У вечарыне возьмуць удзел картограф, кандыдат гістарычных навук Дзмітрый Віцько і выдавец, кандыдат філасофскіх навук, Валер Булгакаў.

Кніга Цемушава — гэта выданне на 500 старонак у цвёрдай вокладцы, у якой увайшло больш за 30 каляровых ілюстрацый на крэйдаванай паперы.

Гомель у якасці месца прэзентацыі кнігі выбраны не выпадкова. Вялікая частка даследавання прысвечана акурат Гомельскай зямлі ў XIV—XVI ст.

Прэзентацыя пачнецца ў пятніцу а 16-й, у канферэнц-зале гатэля «Амакс» (вул. Кісялева 6, побач з чыгуначным вакзалам). Будуць паказаныя дзясяткі слайдаў з адлюстраваннем мяжы паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ. Даведкі па т.: (29)5507969 (МТС).

Каментары3

Цяпер чытаюць

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой13

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой

Усе навіны →
Усе навіны

Украінская пракуратура дала падрабязнасці пра справу, па якой, верагодна, праходзіць Мікіта Шацілін8

Кіт Келаг: Калі Лукашэнка ўступіць у вайну з Украінай — гэта будзе яго канец6

У Італіі рамантуюць унікальную мазаіку, якая пацярпела ад дзіўнага турыстычнага рытуалу1

Расіяне прэзентавалі ў Мінску бел-чырвона-белы цягнік10

«Крызіс ва Украіне з гэтага пачаўся». Пуцін у Астане намякаў на будучыя праблемы ў Арменіі1

Выданне «Руіны Беларусі» прызналі адной з найпрыгажэйшых польскіх кніг2

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў23

Сабаленка расказала, ці будзе мяняць прозвішча пасля вяселля1

Адпраўлены ў адстаўку намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой13

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць