Афіша66

«Океан Ельзи» ў красавіку ладзіць тур па Беларусі

У канцы красавіка славутыя ўкраінцы правядуць у нашай краіне серыю канцэртаў «Усе буде добре».

«Океан Ельзи» з нагоды 20-годдзя ладзіць тур па Украіне, Еўропе і Амерыцы. У межах яго зоркі ўкраінскага року завітаюць і ў Беларусь, паведамляе Naviny.by.

Канцэрты пройдуць 26 красавіка ў Гомелі, 27 красавіка ў Віцебску, 29 красавіка ў Гродне і 30 красавіка ў Брэсце.

На іх гурт выканае «настальгічную» праграму са сваіх галоўных хітоў, у тым ліку «Без бою», «Вiще неба», «Я так хочу», «Така, як тi», «Квiтка» і «Все буде добре».

Цэны на квіткі каштуюць у раёне 300—600 тысяч.

З канцэртам у Мінску гурт выступаў у лістападзе мінулага года. Тады вакаліст гурта Святаслаў Вакарчук зняў феерычнае відэа залі «Мінск-Арэны», але канцэрт таксама запомніўся тым, што адміністрацыя адбірала ў слухачоў украінскія сцягі.

***

«Океан Ельзи» («Акіян Эльзы») быў створаны ў 1994 годзе ў Львове. Гурт грае ўкраінамоўны поп-рок, выдаў 8 студыйных альбомаў і тры дзясяткі відэакліпаў. Папулярнасць здабыў у 1998 годзе з дэбютным альбомам «Там, де нас нема». Сёння адзін з самых папулярных рок-гуртоў Украіны, добра вядомы ў СНД. У 2012 годзе прызнаны на ўкраінскай прэміі YUNA «Найлепшым гуртом дваццацігоддзя».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой8

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне прэзентавалі ў Мінску бел-чырвона-белы цягнік10

«Крызіс ва Украіне з гэтага пачаўся». Пуцін у Астане намякаў на будучыя праблемы ў Арменіі1

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў22

Сабаленка расказала, ці будзе мяняць прозвішча пасля вяселля1

Адпраўлены ў адстаўку намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук7

Дарадца Мінабароны Украіны: Глабальнае ўварванне фармату 2022 года ўжо не паўторыцца

Мінскія Шабаны накрылі аблокі цэментнага пылу1

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі22

У Грузіі адкрылі склеп са сталінскімі вінамі. Іх прададуць з аўкцыёна6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой8

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць